12. Дапаможам нашым братам! ▼

Day 1,257, 02:37 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы
Дапаможам нашым братам еУкраінцам у сваіх жа патрэбах! Яны нам дапамагаюць, а ў нас узнікаюць прытэнзіі да іх. Зараз яны вызваляюць Гродзенскую вобласць, і мы павінны ім дапамагчы, хаця гэта больш патрэбна не ім, а нам самім! Абсурд нейкі атрмліваецца... Што датычыцца еРасіі, то яны таксама нам дапамагаюць, але не так бескарысна, як еУкраінцы, ім прапанавалі арэнду зямлі, і хай гэта пытанне вырашаецца ў вышэйшых кругах кіраўніцтва дзяржавы. "Няварта ўмешвацца ў справы мудрых..." Не спадабаецца, выступім супраць, але лепш пачакаць і праверыць, што з гэтага выйдзе. Дарэчы, Віцебшчына ўжо належыць еРасіі:

Але і сама еРасія зараз не ў лепшым становішчы, яе захоплівае еКітай, які, дарэчы, рана ці то позна можа дабрацца і да нас. Затое, як "гламурна" выглядае нашая краіна зараз: тут сіні, тут зялёны, там ружовы, тут карычневы, а вось тут наш - малінавы... Наша тэрыторыя - проста поле ваенных дзеянняў! Ніколі не было так цікава сачыць за ходам гісторыі... Так, менавіта гісторыі, бо я так думаю, не пройдзе і месяца, як гэтыя падзеі забудуцца, так жа як зараз забыліся на падзеі еВенгерскай вайны. Хаця, гэта добра... Навошта памятаць учарашні дзень, без патрэбы, лепей думаць пра сённяшні. Дык дапаможам жа зараз нашым братам, у вызваленні еБеларусі!


Галоўны рэдактар: Ян Лысы.