11. Рана радуемся... ▼

Day 1,256, 10:14 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Не мне судзіць, што зараз творыцца ў еБеларусі, так як самому складана разведаць якія-небудзь навіны, таму, калі нехта чытае мой артыкул з мэтай даведацца нешта новае пра поспехі на Першым Беларускім Фронце, то можаце адсюль выходзіць і нават не вотаць гэтую навіну. Асноўнае, што каштуе пабачыць, гэта мапу нашай краіны на сённяшні дзень:

Як Вы думаеце, што нас чакае далей? Па меркаванню некаторых, Брэсцкай вобласці нам ужо ніколі не пабачыць... еУкраіна нам дапамагла, а цяпер справа за перадачай зямлі. Але я хачу ўпэўніць іншых, хоць і сам у гэтым ня ўпэўненны на 100%, што нашыя браты еУкраінцы хутка вернуць яе нам, і я гэта кажу поўны ўдзячнасці за такую вялікую дапамогу, якую мы так даўно чакалі, але насамрэч і не спадзяваліся на праўдзівасць іхніх намераў. Цяпер еБеларусь ёсць на мапе, але зусім не такая, якой яе прывыклі бачыць у рэальнасці. Але чаго мы яшчэ хацелі?.. 24 дні еБеларусі ўвогуле не было на мапе, а як толькі з'явілася 2 (!) раёны, тут жа думаем аб тым, што гэтага мала! Нават нагла неяк, няўдзячна і несправядліва! Няма, каб адзначаць дзень перамогі ўжо сёння, дык не... Будзем чакаць пераможнага канцу, а ці будзе ён?.. Можа нам больш не давядзецца пабачыць Менскую вобласць, ці Гродзенскую, Віцебскую... Мы тады будзем усё яшчэ чакаць поўнай перамогі, ці будзем займацца сваімі справамі, якімі займаліся раней да вайны? Я канешне не заклікаю павесіць рукі і пачынаць унутраныя спрэчкі, палітыку, бізнэс, я проста кажу, што не трэба хапаць усё адразу ж, і трэба мець хаця б якую-небудзь умеркаванасць. Накопім сілы, абдумаем усё, і тады пойдзем ужо не з паўстаннем на Прыбалтыку, а з вайной...


Заадно, хаця мая газэта не змяшчае рэкламы (пакуль), я хачу прарэкламаваць адну новую газэту майго сябра "Sons of eBelarus". Вотайце і субскрайбайце... Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.