10. За Свабоду! ▼

Day 1,255, 05:36 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Вельмі нечакана і радасна да мяне сёння дайшла навіна аб вызваленчым руху на тэрыторыі еБеларусі! І гэта апынулася праўдай! Не без дапамогі еУкраіны, і не без нашых асабістых намаганняў была адваявана першая вобласць - Гомельская. Затым, еУкраіна атакавала Брэсцкую, і Літоўцы, што заселі сярод руінаў Брэсцкай крэпасці не могуць больш адстрэльвацца... З хвіліны на хвіліну еБеларусь значна павялічыцца на мапе свету і стане заўважнай не ўзброенаму воку... Зараз там адна кропка, а ўчора ўвогуле яе нельга было пабачыць, але я ўпэўненны свет разумеў, што там жывуць грамадзяне, якія ў сэрцах сваіх трымаюць вольную еБеларусь і не прызнаюць еЛатвію з еЛітвой! Да мяне не адразу ж дайшло, што цяпер я магу выпускаць зноў сваю газэту (у гэты момант чытачы верагодна прыўнылі і падумалі, што мой язык ніколі не завяжыцца, і лепей бы нас захапілі назад...), але я не дыктатар і нікога не прымушаю выпісваць яе. З вяртаннем еБеларусі, сябры! Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.