05. Зноў залунае наш штандар!

Day 1,229, 02:30 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Вось радасць у мяне была, калі я стаў грамадзянінам еБеларусі. Спачатку быў я ў ЗША, па памылцы, а потым разлічваў, як буду адпачываць і весці мірнае жыццё ў еБеларусі. Але ўсяго праз пару дзён тая спакойная (у некаторай ступені) атмасфера была парушана новымі падзеямі, аб некаторых з якіх людзі ведалі ўжо даўно. Першай справай выбары прэзыдэнта, якія адбудуцца 5 красавіка. Заклікаю ўсіх прыняць у іх удзел, каб яўка была большай чым (ажно) 50%! Нажаль я не паспеў пабачыць сапраўднае праўленне дзейнасці Ніка Амермана, але заўважыў, што пры ім жыццё еБеларусі было даволі "стабільнае" (любімае слова аднаго чалавека...). Хто ж будзе наступным прэзыдэнтам, пакажа час і пакажам мы з Вамі! Але іншая навіна напужала мяне больш за ўсё... Вайна з Прыбалтыкай! Не хацелася б праз тыдзень пабачыць над гэтай газэтай Літоўскі ці які-небудзь яшчэ сцяг. Менавіта гэтая думка асабіста мяне падштурхоўвае да дзеянняў: зрабіць усё магчымае каб абараніць сваю Радзіму! Верагодна, у хуткім часе мы будзем гэтых прыбалтаў называць фашыстамі. Насамрэч гэта сітуацыя чымсці падобная да той жа вядомай Другой Айчыннай Вайны. У крайнім выпадку падчуцці, якія зараз авалодалі мной, даволі сур'ёзныя. Падчуццё неспакою, насцярожаннасці і пісімізму... А можа лепей, каб было падчуццё пацыфізму, пафігізму і аптымізму? Таму што, калі ўсе будуць нечага баяцца, нам і праўда не адстаяць сваіх правоў на дзяржаўнасць! Заклікаю, так жа як і дзесткі іншых СМІ, ўвесь Беларускі народ: хоць гэта і гульня (і пра гэта нельга забывацца), мы павінны адчуваць, што іншыя грамадзяне залежаць ад нашае дапамогі, і Вы такая ж часцінка народу - еБеларускага народу!


"Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання
Шлях вяртання – шлях змагання.
"
"Развітанне з Радзімай"

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.