04. Вялікая розніца!

Day 1,228, 01:07 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Калі я пачуў пра існаванне гульні eRepubik, мяне нічога не зацікавіла. Але калі я пачуў пра тое, што ў ёй ёсць Беларусь я тут жа накіраваўся сюды, каб пабачыць іншую Беларусь, не такую як рэальная... Увогуле, мяне здзівіла, што тут ёсць наша краіна, так як на большасці сайтаў, а тым больш гульняў, пра яе нават не ўзгадваюць! Мяне сюды прывёў мой сябра, сказаўшы, што сам ён зарэгістраваўся тут год назад ва Украіне, бо ніякай Беларусі тады не было. Мы тут жа з задавальненнем несур'ёзна пачалі абмяркоўваць як будзем абжывацца ў Беларусі, і нават "захопліваць" у ёй уладу... Толькі не ўспрымайце гэта сур'ёзна - мы думалі, што калі такая краіна і існуе, то тут сядзіць пара недабіткаў, якім нічога не патрэбна, акарамя узроўня і ваеннага звання. Але калі я апынуўся тут, і паглядзеў, што з сябе ўяўляе насельніцтва еБеларусі і яе кіраўніцтва, я зразумеў, што, як гэта звычайна бывае, я прамахнуўся. Я тут пабачыў нешта іншае... Канешне, чырвона-зялёны сцяг (які я так нават не асмельваюся называць, хутчэй "флаг", як гэта паўсюль пішуць у рэальнай Беларусі) мне не спадабаўся. Я тое ж падумаў і пра людзей, і тут таксама памыліўся. Людзі тут не ўсе такія, і знайсці тых людзей, якіх ў рэальнасці можна назваць "апазіцыянерамі", тут апынулася зусім не складана. Калі я паглядзеў на партыі еБеларусі, я канчаткова зразумеў, што лепш я буду цэлымі днямі сядзець у eRepubik, чым хадзіць па вуліцы, дзе на кожным кроку цябе чакае міліцыянер, і збіраецца адвезці ў "гестапа" за бел-чырвона-белы шалік. Вось я і дабраўся да адзінага пункту, які мяне сапраўды закрануў за жывое: чаму тут у еБеларусі "флаг" а не сцяг? Канешне, мажліва гэта не залежыць ад звычайных грамадзян, а магчыма нават ад прэзыдэнта, а толькі ад мадэратараў ці адмінаў, але і тады можна прасіць дазволу на тое, каб еБеларусь адрознівалася ад Беларусі! Мне няма да чаго сёння Вас заклікаць, і я напісаў гэты артыкул толькі каб выказаць усё сваё меркаванне налік таго, каб хаця б у гульні, калі гэта не магчыма ў рэальнасці, мы былі шчаслівым і вольным Беларускім народам! Жыве (е)Беларусь!


Галоўны рэдактар: Ян Лысы.