03. Гісторыя еБеларусі

Day 1,227, 02:20 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Грамадзяне еБеларусі! Вам не здаецца, што еБеларусь жыве ўжо даўно, і ўжо пара пісаць падручнікі па "Гісторыі еБеларусі"? Паглядзіце сюды, на гісторыю еВенгрыі (з якой наша гісторыя таксама моцна звязана). Я атрымаў грамадзянства ўсяго тры дні назад, і яшчэ мала ведаю пра нашу краіну, і таму заклікаю ўсіх, хто ведае што-небудзь напісаць тут. Народная Воля of New World у хуткім часе выпусціць першы ў гісторыі еБеларусі "Падручнік па гісторыі", які, верагодна, будзе ляжаць на вызначанай старонцы ВІКІ, так жа як і еВенгерская гісторыя. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора запісаўся прымаць удзел у перакладзе ВІКІ. Дзякуючы Вам, гэты падручнік выйдзе значна хутчэй, так як няма сэнсу яго ствараць на англійскай мове. Тыя, хто згодны напісаць тое, што ведае, дайце поўную характарыстыку згодна датам падзеяў, якія адбываліся на нашай тэрыторыі: войнаў, выбараў і г.д.. Заранне дзякую.


Галоўны рэдактар: Ян Лысы.