02. Першая мэта...

Day 1,226, 00:35 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы
Народная Воля of New World аб'яўляе набор жадаючых падтрымаць ідэю беларусізацыі гульні eRepublic. Ідэя рэальная, бо я ўжо зараз дамовіўся на пераклад ВІКІ з мадэратарамі, але пры трох умовах: трэба перакласці як мінімум 20 стандартных старонак; трэба, каб за імі сачыла 3 чалавекі; патрэбен форум краіны, дзе было хаця б 100 чалавек, актыўна размаўляючых па-беларуску. Апошняя ўмова (самая расплыўчатая) ужо выканана: сярод тых 500 карыстальнікаў, думаю знойдуцца і беларускамоўныя. Што датычыцца другой умовы, то адзін чалавек ужо ёсць: я. На тое мне і патрэбен набор людзей: яшчэ два чалавекі, і справа, можна лічыць, у кішэні. І першая, самая складаная ўмова: 20 старонак, сярод якіх 5 я ўжо пераклаў. Тыя два грамадзяніны, што згадзяцца быць своеасаблівымі "мадэратарамі" могуць дапамагчы і ў самім перакладзе, бо 5 старонак, тое добра, а 20... Я адзін не спраўлюся. Таму, калі ласка, запісвайцеся ў камэнтарах да гэтага артыкула. Там мы і абмяркуем умовы "працы". Але гэта толькі першы крок... Калі мы створым беларусізаваную ВІКІ, то можна будзе і ствараць свае старонкі (пра свае профілі) па-беларуску. Чаму ніхто не стварае там свае старонкі? Мажліва, проста складана разбірацца па-англійску, ды і пра сябе трэба пісаць таксама па-англійску. Разам мы выправім гэтую праблему, і калі яе выправім, тады і пагутарым налік працягу перакладу ўжо самаго сайту eRepublik...

Для даведкі: калі хто і згодзіцца дапамагчы, то дакладныя інструкцыі глядзіце тут. Пытанні налік платы за ўдзел (калі яна будзе) абмяркуем у камэнтарах.

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.