01. Новая вольная газэта!

Day 1,225, 05:43 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы
Народная Воля of New World - новая вольная беларуская газэта! Усё будзе выключна па-беларуску і ніякай здрады, усё прынцыпова. Вы можаце высылаць свае асабістыя артыкулы ў нашую рэдакцыю, калі хочаце па E-mail: jan-25@tut.by. Галоўны рэдактар газэты: Ян Лысы. Абнаўленні на пачатку абяццаю кожны дзень, але ведаючы сябе, я не буду казаць далёка наперад. Мэта газэты - хоць невялікі (пакуль што) глыток насамрэч вольнай Беларусі з сапраўднай Беларускай мовай. Тут я прынцыпова буду пісаць "Беларуская мова" з вялікай літары. Калі Вы хочаце, каб еБеларусь адрознівалася ад рэальнай Беларусі, то падпісвайцеся на выпускі гэтай газэты, і хутка зразумееце, як гэта проста. Я буду напачатку прасіць перакласці гульню на Беларускую мову, а калі так не атрымаецца, давядзецца нешта прадпрымаць. Але на пакуль што Вам хопіць проста назіраць за ўсімі навінамі Беларусі ў гэтай вольнай газэце. Калі ласка, падпісвайцеся!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.