1481 - [еБелАгляд] - The Voice of EDEN: Winter sprouts (зімовыя парасткі) [BE]

Day 1,481, 15:14 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, паважанае спадарства!

Жыве еБеларусь! Жыве Братэрства! Жыве EDEN!

Вось мы і даведаліся, што новым Галоўнакамандуючым АЭСЕ стаў Алесь Курыўчык. Рэдакцыя часопіса еБеларускі Аглядальнік сардэчна віншуе яго з новай пасадай і жадае Алесю вялікіх і значных поспехаў пры ўмацаванні АЭСЕ!
У дадзеным артыкуле расказваецца пра самаго Алеся, пра яго жыццё і яго стаўленне да альянса ўвогуле.

P.S. Нас ужо ажно 56, дарагія чытачы (+12 з моманту публікацыі мінулага артыкула). Гэта дае газеце вялікі штуршок для таго, каб зрабіць Аглядальнік яшчэ лепей. Дзякуй Вам за тое, што чытаеце еБеларускі Аглядальнік!

Пачынаем!

Ангельскамоўная версія газеты / English version is here 😉





Καλησπέρα, Грэцыя!

Гэта адбылося! Добрыя адміністратары вырашылі спусціцца з вышыні і паслухаць паважаную супольнасць гульцоў. Нашы прапановы былі разгледжаныя і ў выніку Voice of EDEN будзе прымаць сонечныя ванны на Эгейскім ўзбярэжжы 🙂 Можа толькі падзякаваць атраду Myrmidons за перамогу ў конкурсе АрэнА АЭСЕ. Гэта вялікі крок наперад!

Ужо прайшло больш за 2 гады, а наш звяз – самы стары і самы вядомы ў еСвеце - жыве і квітнее. Ён паказвае сваю моц (ворагам дае ведаць: хто тут галоўны 🙂).Разам з удзельнікамі альянса па ўсім еСвеце нам ўдалося набраць даволі сур’ёзны ўплыў на франтах. Здаецца, што вялікая моц - калі яна ў руках няўпэўненых асоб, у руках баязліўцаў - не абавязкова вырашае зыход бітваў, а тым больш і перамогу гэтага боку. Нашыя ворагі падпарадкоўваюцца некалькім бязлітасным пражэрлівым акулам і грудай пакорных слуг, якія толькі і выконваюць загады тых акул. Але не бярыце мае словы як належныя, проста прачытайце, што ГенСек ОНЕ гаворыць пра фатальнасць таго альянса, якім ён кіруе. Так сумна, калі пра гэта думаеш...

Але хопіць цырымоній, бо насамрэч ёсць вельмі важная справа. У бліжэйшыя дні Вас чакае адкрыццё вялікіх таямніц. Дрэва АЭСЕ расце і набывае ўсё новыя ды новыя галінкі з лісткамі.Але пакуль хай гэта будзе нашай таямніцай.
Вельмі хочацца Вас пазнаёміць з новым Галоўнакамандуючым (ГК) АЭСЕ - Алесем Курыўчакам (Oles Kurivchak).
Як Вы ведаеце, наш былы ГК, Актавіўс Жуліюс быў рэкрутаваны ў армію Ізраіля – самую сапраўдную(!) – і больш ня можа выконваць свае абавязкі. Вось таму АЭСЕ прадстаўляе часоваабранага ГК, хто будзе пільнаваць АЭСЕ да пачатку 2012 года(а можа і яшчэ больш, хто ведае).



Вядома, што кожны хоча ведаць крыху больш пра Алеся. І я ўвечары запрасіў яго далучыцца да размовы. Вось што з гэтага выйшла 😉

Вітаем Вас, Алесь! Для пачатку раскажыце пра сябе што-небудзь, пра Вашае рэальнае жыццё і пра гульца – ГК АЭСЕ ў еСвеце. Пра Вашыя дасягненні ў гульне, пра ваенную кар’еру.

Інфармацыя кіруе светам, як Вы казалі. Гэта маё сапраўднае імя, я малодшы навуковы супрацоўнік ў Інстытуце Кібернетыкі НАН Украіны і я працую ў вобласці аховы дадзеных у адной з дзяржаўных кампаній. Сюды прыйшоў выпадкова, бо даведаўся ад сябра, што украінцаў зусім няшмат і ім патрэбна дапамога. Зарэгаваўся, стаў часткай гульні і вось я ўжо ў гэтай студыі, сябры. У мяне даволі хуткая кар’ера – 6 месяцаў таму мяне назначылі Міністрам Абароны (МА) Ўкраіны, УкрАрмія заняла 2 месца ў межах 1-га конкурсу АрэнА. Пасля гэтага я быў віцэ-МА, Міністрам эканомікі і ў выніку трапіў у Штаб АЭСЕ у якасці практыканта ў ваеннай сферы.

Вы цяпер з’яўляецеся новым ГК АЭСЕ. Якіх мэт Вы прагніце дасягнуць у бліжэйшы месяц? Якія самыя важныя ідэі Вы гатоваыя ўнесці на абмеркоўванне ў гэты час?

Я жадаю быць у струмені жаданняў і планаў краін, абмяркоўваць іх амбіцыі ды патрэбы, каб знайсці агульнае рашэнне. Таксама я жадаю, каб кожны прадстаўнік Стаўкі АЭСЕ быў унесены ў кожны ваенны “канал”. Такім чынам нам будзе вельмі зручна ўзгадняць нашыя аперацыі. Астатнія ідэі, думаю, застануцца ў цені таямнічага.

Раскажыце крыху пра АЭСЕ. У якіх выпадках мы правыя, у якіх – не? Што патрэбна АЭСЕ? Ці ёсць “разынка” ў АЭСЕ, якая робіць наш звяз унікальным?

АЭСЕ – вынік поўнага рамантызму. Ён прапаноўвае ідэі Вольнага Дабра – ў процівагу ідэям Карысці (як робяць іншыя). Так зробім жа гэты прамежак часу нашым, давайце пакажам астатнім, што іх інфантылізм нічога ня значыць ў параўнанні з нашымі традыцыйнымі каштоўнасцямі.

Вось мы і вызначылі, што можна ад Вас чакаць. Але што Вы чакаеце ад АЭСЕ? Што, на Ваш погляд, павінен зрабіць звычайны гулец краіны-саюзніцы, каб дапамагчы квітнець нашай сям’і?

Дазвольце мне змяніць даволі вядомыя словы: “Спытай сябе не аб тым, што АЭСЕ можа зрабіь для цябе; спытай аб тым, што ты можаш зрабіць для АЭСЕ.

Дзякуй, Алесь, і поспехаў Вам пры выкананні паўнамоцтваў ГК!



Вось, што адбылося ў апошнія часы. Здаецца, што сапраўды нашыя справы ідуць вельмі добра. Наш звяз аднаўляе свае пазіцыі нават у мітусні вайны.

“Зіма набліжаецца...” – сказалі яны. І гэта сапраўды так! Хаця зусім не ў тым накірунку, які яны мелі на ўвазе 🙂

Нам патрэбна біць ворагаў, праліваць іх еКроў і радавацца з жаўнерамі Залаў Вальгаллы (the Halls of Valhalla)!

Жыве АЭСЕ – вечны звяз!



Ваш PR-агент АЭСЕ дасылае яшчэ больш лістоў з любоўю да ворагаў, пакуль смерць не разлучыць іх,

Wallachian





На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!