[Nacyjanalny Front] Краю мой мілы, чароўны мой край.
Tadeush Kosciushko
Краю мой мілы, чароўны мой край,
Зноў я вітаю цябе з любоўю,
Кожнай часінай і кожнай парой,
У думках і марах сваіх я з табою...
Вітаю вас, шаноўнае спадарства! З першым днём вясны
🙂Сёння Нацыянальны Фронт ладзіць паэтычны конкурс сярод беларускамоўнага насельніцтва нашай еРадзімы, а таксама беларускамоўных беларусаў замежжа.
Верш мае быць на беларускай мове і не меней за 2 чатырохрадкоўі.
Тэма: Беларусь. Гэта можа быць верш пра вашу любоў да нашай бацькаўшчыны, ці напрыклад пра нашыя гістарычныя перамогі.
Дэдлайн: 3 дні (да 3 сакавіка ўключна).
Вершы будуць ацэньваць журы ў наступным складзе:
Tadeush Kosciushko (Нацыянальны Фронт)
Jan Karal Chadkievicz (Нацыянальны Фронт)
vadzimir (Правы Альянс)
Anarkisto (Партыя Аматараў Піва)
Гулец, які зойме першае месца, атрымае прыз у памеры 5 залатых. Акрамя гэтага кожны, хто прыме удзел у конкурсу атрымае па 25 ку7 танкаў і дранікаў на 1000 хп.
Цікавы факт:
1 сакавіка 1918 года — выйшаў у свет першы нумар газеты «Дзянніца» — першай савецкай газеты на беларускай мове
Жыве Беларусь!
Comments
V
Воце
V!
[removed]
Файна.
1. Каму/куды вершы дасылаць?
2. Колькі можа даслаць вершаў адзін чалавек?
Калі я пагаджаўся на гэта, то мне паабяцалі, што ты не будзеш пісаць паэму на сто старонак)
Але пытанні слушныя. пачакаем адказ арганізатару
Паэмы на сто старонак я пісаць ня ўмею 😉 Але паўдзельнічаць ўсе ж жадаю!
Пісаць сюды, у камэнтары)
Адзін чалавек можа даслаць максімум 2 вершы.
Берліоту маглі б дазволіць і тры, ён у нас сталы аўтар !
Ў! Дзякуй за працу, добры гулец!
o/
Выдатна
ў
Павялічу фонд удвая)
Пры ўмове,што верш будзе новы)
Нажаль мы не маем емора,
Таму Расіі яго не ўзяць!
Але й нашых родных аленяў
Мы не готовы аддаць!
Праходзячым побач барбарам
Мы скажам на поўную грудзь:
Мы тут жывем! І ведай!
Ведай, жыве Беларусь!
I куды не папруся -
Я табой ганаруся,
Аб адным я малюсь -
Азiрнiсь, Беларусь!
Ужо колькi гадоў
Мы НЯ МАЕМ ўрагоў,
Але жыць анiяк,
Як нявызначан ўраг!
А ўсяго-та дзялоў -
Не шукаць урагоў,
А сумленна рабiць,
Не сварыцца ды ЖЫЦЬ!
Этапяць!
Ноты майго жыцця на паперы пішу нясмела -
Ад кахання да небыцця...
Чырвонае на белым.
Аддаю сябе цалкам Ёй, бо сэрца ўжо збалела,
Ёй - далёкай Радзіме маёй,
Ёй - чырвонай на фоне белым,
Той, што шчасце дзецям Сваім праз свабоду дарыць хацела
І няволі развеяць дым -
Той, барвова-чырвонай на белым,
Сотні тысяч разоў ўкрыжаванай
І амаль што ужо памерлай.
Твайго сэрца адкрытая рана
Крывёй плача на снезе белым.
І душа ўжо ад болю рвецца..
Як мне згладзіць Твае пакуты,
О край, што Беларуссю завецца,
Край, да крыжа Свайго прыкуты?!
Абяцаю Табе, Радзіма,
Урачыста Табе клянуся:
Па жыцці хадзіць несхіліма
З Тваім шчытам, Тваім штандарам,
Насіць з гонарам буду шнары,
Што падорыць жыццё ліхое.
І калі смерць прыйдзе за мною
З-за Цябе, о Вянок Пактуных, -
Прыму з радасцю, не са скрухай,
А з вачэй непахісным бляскам,
Без крыку й балесных масак,
А ціха памру.
І вярнуся
Шэрай ластаўкай легкакрылай
Праз дзень да маёй Беларусі.
Абяцаю, Матуля, вярнуся...
Клянуся.
Клянуся.
Клянуся.
І пакуль на зямлі святой
Буду жыць - Гаварыць буду смела:
Ганаруся Радзімай сваёй -
Улюбёнай БЕЛ-ЧЫРВАНА-БЕЛАЙ!
Крануў верш! Высылаю асабiстую ўзнагароду! Дзякуй!
Дзякуй вялікі, прыемна, што Вам спадабалася)
Ў!
Крывёю на сьнезе
Крывёю напісаў на белым сьнезе,
нібы агнём на велічных аблоках,
куды адзіны Бог уначы залезе:
“Кахаю Беларусь, што у кожных сэрца крохах!
Натхняюсь ёю! Шчыра ахвярую
ёй кожны подых свой і крок павольны!
Ня трэба мне нішто! Яе такую,
як ёсьць, кахаю! Веру: будзе вольнай!”
… Я ведаю: калі адступіць гора,
калі народ павольна ўзьніме сьцягі
сваёй свабоды – я ў гэтым буду моры
людскім ламаць нядолі брыдкай дахі!
А потым вольны вецер перамогі
ўзьніме над маёю галавою
ўсё тое, што пісаў у дапамогу
Радзіме я чырвонаю крывёю!!!
* * *
Мой сьцяг
Хай пройдзе сто гадоў ці сто хвілін –
у душы, у сэрцы, нават у вачах
я захаваю велічны, сьвяты
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Скрозь цёмныя падзеі даўніны,
нягледзячы на боль, на кроў ды страх,
мне продкі гэты сымбаль прынясьлі –
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Жыццё абараняе ад спакусы,
зьнішчаючы няволі брыдкі гмах!
Узьнімаецца над людам беларускім
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Нібыта месяц у абдымках зорных,
дзе ў вышыні нябёс зьнікае дах,
лунае над Радзімаю ўлюбёны
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Карацей я звычайна не ўдзельнічаю ў конкурсах, а ў гэтым не зьбіраўся тым больш, але неяк так карта лягла... Карацей паўдзельнічаю па-за конкурсам, можа каму будзе цікава пачытаць тое, што прыйшло ў маю дурную гулаву)
Калісьці продкі верылі ў дзядоў.
У тое, што чатыры раз на год,
Яны да нас прыходзяць зноў і зноў
Каб ведаць, чым жывеш ты, абармот.
Хто такі дзед? Не здань, і не прывід,
І не стары мужчына з барадой.
А той, хто перайшоў у іншасьвет,
І разам з тым у мінулым родзіч твой.
Калі прыходзяць да цябе дзяды,
Ты дзьверы перад імі адчыні,
Накрый на стол і з імі пасядзі,
Памерлым родным крыўды не чыні.
Параіць яны могуць як нам жыць,
І рознай дапамогі даць табе,
І новай думкай розум надзяліць,
А потым зноў сыходзяць да сябе.
Але калі забыўся мову ты,
Калі забыўся даўніну вякоў,
То як патрапяць да цябе яны,
Як прывітаеш ты сваіх дзядоў?
_________________________
Ці праўда інсуюць тыя дзяды?
Ці існуе на небе недзе Бог?
Таго ня можам ведаць з вамі мы,
Але што калі ёсьць яны ўсё ж?
[removed]
хутка