[Nacyjanalny Front] - Рада снежаньскага склікання

Day 1,849, 08:56 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вітаю вас, сябры і грамадзяне нашае краіны!

     Сёння я абвяшчаю вас пра роспуск Рады кастрычнічкага склікання ў нашай партыі ды аб'яўляю пра пачатак першай выбарчай кампаніі ў Раду партыі снежаньскага склікання.

     Пра гэта крыху падрабязней.



Пачатак выбарчай кампаніі ў Раду

     Правілы для кандыдатаў:

1) Старт выбарчай кампаніі - 12 снежня 2012 года (20:12 па беларускім часе)

2) Набраць можна толькі 15 асоб. Калі гулец актыўны сярод нашай беларускай супольнасці, то ён амаль са 100% верагоднасцю можа стаць удзельнікам Рады.

3) Як выставіць сваю кандыдатуру? Проста пакіньце каментар ніжэй са словамі "удзельнічаю ў выбарах у Раду".

4) Выбары ідуць у 2 этапы. На першым этапе фармуецца спіс з жадаючых увайсці ў калегійны орган кіравання. На другім этапе будзе праводзіцца галасаванне за пэўнага кандыдата праз каментары. Галасаванне можа йсці 1-2 дні. Кандыдаты абіраюцца пасля падліку галасоў у каментарах.

5) Удзельнікам Рады можа стаць кожны з нашай партыі! Таму не саромцеся - будзьце актыўнымі!


Падрабязней пра Раду можна прачытаць тут.




Eugene Just II