[Nacyjanalny Front] - Рада стузеньскага склікання. 1 этап.

Day 1,886, 23:59 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вітаю вас, прыхільнікі партыі "Нацыянальны Фронт"!

Сёння - пачатак другой выбарчай кампаніі ў Раду партыі студзеньскага склікання. Пра гэта крыху падрабязней.



Пачатак выбарчай кампаніі ў Раду

Правілы для кандыдатаў:

1) Старт выбарчай кампаніі - 19 студзеня 2012 года (00:00 па часе ў гульні).

2) Удзельнікам Рады можа стаць кожны з нашай партыі! Таму не саромцеся - будзьце актыўнымі! Калі гулец актыўны сярод нашай беларускай супольнасці, то ён амаль са 100% верагоднасцю можа стаць удзельнікам Рады.

3) Калі пачнецца 2 этап, то набраць можна будзе толькі 15 асоб.

4) Як выставіць сваю кандыдатуру? Проста пакіньце каментар ніжэй са словамі "удзельнічаю ў выбарах у Раду". Таксама вы зможаце гэта зрабіць праз форум. Тым, хто ўжо паспеў пакінуць заяўку праз форум, можна ўжо не пакідаць заяўку ў каментарах да артыкула.

5) Выбары ідуць у 2 этапы. На першым этапе фармуецца спіс з жадаючых увайсці ў калегійны орган кіравання. На другім этапе будзе праводзіцца галасаванне за пэўнага кандыдата праз каментары. Галасаванне можа ісці 1-2 дні. Кандыдаты абіраюцца пасля падліку галасоў у каментарах.

Гульцы:

Pan Budzimir
plovets
Yauhien
Tadeush Kosciushko
zyhmund
Paval Hadzinski,

Калі ласка, напішыце ў каментарах ці будзеце ўдзельнічаць у 1 этапе выбараў.

Падрабязней пра Раду можна прачытаць тут.




Eugene Just II