[MoFA] The Union of 15th of July/Унія 15-га ліпеня

Day 3,160, 04:17 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


The Battle of Grunwald, First Battle of Tannenberg or Battle of Zalgiris, was fought on 15 July 1410 during the Polish–Lithuanian–Teutonic War. The alliance of the Kingdom of Poland and the Grand Duchy of Lithuania, led respectively by King Wladyslaw II Jagiello (Jogaila) and Grand Duke Vytautas (Witold; Vitaut), decisively defeated the German–Prussian Teutonic Knights, led by Grand Master Ulrich von Jungingen. Most of the Teutonic Knights' leadership were killed or taken prisoner. Although defeated, the Teutonic Knights withstood the siege of their fortress in Marienburg (Malbork) and suffered minimal territorial losses at the Peace of Thorn (1411) (Torun), with other territorial disputes continuing until the Peace of Melno in 1422. The knights, however, would never recover their former power, and the financial burden of war reparations caused internal conflicts and an economic downturn in the lands under their control. The battle was one of the largest in Medieval Europe and is regarded as the most important victory in the histories of Poland, Belarus and Lithuania. It has been used as a source of romantic legends and national pride, becoming a larger symbol of struggle against foreign invaders.



At this day Lithuania and Belarus would like to commemorate our glorious ancestors, who fought side by side against common threat and have defeated it. In the game we can be on the opposite sides of foreign politics, but our intentions to help to each other stay strong nevertheless. We would like to prove this words in a public way by declaring the Union of 15th of July.

By signing this Union:

1. Belarus and Lithuania declare intent to improve our relationship or even signing a MPP in the upcoming months, if it may help to defend regions of one of the members.

2. Signing countries will conduct cooperative cultural events at notable dates in our common history, as we did it today, by commemorating Battle of Grunewald.

3. Signing countries will create coordination center to improve combat interaction.

4. The Union of 15th of July is a first step towards strenghtening cooperation in various fields in our relations and will be further developed as a long-term strategic partnership.

Hail Belarus!
Hail Lietuva!
Hail Grand Duchy of Lithuania!

Long live the Union of 15th of July!

Signatories:

Pan Volat, CP of Belarus
GoNinja, CP of Lithuania
iPSiArt, Governor of Lithuania
pan Lisowski, MoFA of Belarus



Грунвальдзкая бітва, Першая бітва пад Танэнбэргам альбо Бітва пад Жальгірысам, адбылася 15-га ліпеня 1410 году падчас польска-літоўска-тэўтонскай вайны. Унія Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага на чале, адпаведна, з каралём Уладзіславам II Ягайлам і вялікім князем Вітаўтам, нанесла паразу нямецка-прускім крыжакам, ачольваемым Вялікім майстрам Ульрыхам фон Юнгінгенам. Большасьць лідараў тэўтонскіх рыцараў была або забітая, або паланёная. Нягледзячы на паразу, крыжакі вытрымалі аблогу сваёй сталіцы ў Марыенбургу (Мальбарку) і панесьлі мінімальныя тэрытарыяльныя страты па Торунскім міры 1411 году, а іншыя тэрытарыяльныя спрэчкі працягваліся да падпісаньня Мельнскага міру ў 1422 годзе. Тэўтонскія рыцары, тым ня менш, ніколі не аднавілі бы сваю былую моц, а фінансавы цяжар вайсковых рэпарацыяў спарадзіў унутраныя канфлікты і эканамічны спад у краінах, што знаходзіліся пад іх кантролем. Грунвальдзкая бітва была адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Эўропе і лічыцца найважнейшай перамогай у гісторыі Польшчы, Беларусі і Летувы. Яе падзеі сталі крыніцай натхненьня для рамантычных легендаў і нацыянальнага гонару, ператварыўшыся у сымбаль барацьбы супраць іншаземных захопнікаў.



У гэты дзень Летува і Беларусь хацелі бы супольна ўшанаваць памяць нашых слаўных продкаў, якія плячом да пляча змагаліся з агульнай пагрозай і здолелі разграміць яе. У гульні мы можам знаходзіцца на процілеглых баках зьнешняй палітыкі, але нашыя памкненьні дапамагаць адно адному застаюцца нязьменнымі нягледзячы ні на што. Мы хацелі бы даказаць гэтыя словы публічна, абвесьціўшы Унію 15-га ліпеня.

Падпісваючы гэтую Унію:

1. Беларусь і Летува дэкляруюць намер палепшыць нашыя адносіны ці нават падпісаць MPP цягам бліжэйшых месяцаў, калі гэта дапаможа ў абароне рэгіёнаў аднаго з чальцоў.

2. Краіны-падпісанты будуць праводзіць сумесныя культурныя мерапрыемствы, да памятных датаў у нашай агульнай гісторыі, як гэта было зроблена сёньня, у гонар Грунвальдзкае бітвы.

3. Краіны Уніі створаць каардынацыйны цэнтар для падвышэньня якасьці баявога ўзаемадзеяньня.

4. Унія 15-га ліпеня зьяўляецца першым крокам на шляху да ўзмацненьня супрацоўніцтва ў розных галінах нашых стасункаў і надалей будзе разьвівацца як доўгатэрміновае стратэгічнае партнэрства.

Жыве Беларусь!
Жыве Летува!
Жыве Вялікае княства Літоўскае!

Няхай жыве Унія 15-га ліпеня!

Падпісанты:

Pan Volat, Прэзыдэнт Беларусі
GoNinja, Прэзыдэнт Летувы
iPSiArt, Губэрнатар Летувы
pan Lisowski, Міністар замежных справаў Беларусі