[Lisowczyki] Квэсты для маладых лісоўчыкаў
Michal Czorny
Дабрыдзень, ягамосьці!
Наш атрад, атрад лісоўчыкаў, нядаўна стаў прыстанкам для новых людзей, заахвочаных у гульню супольнымі намаганьнямі пана прэзыдэнта й кабінета міністраў. Каб гуляць было весялей ды зручней камандзіры вырашылі выдаць маладым лісоўчыкам некалькі квэстаў, выкананьне якіх будзе шчодра ўзнагароджвацца.
Каб прыняць удзел у квэстах трэба адпавядаць наступным умовам:
1. Быць грамадзянінам еБеларусі і ваяром атраду лісоўчыкаў
2. Мець дату е-нараджэньня не ранейшую за 1 студзеня 2014 году
3. Запоўніць адпаведную форму на пачатку й напрыканцы квэсту і дачакацца адказу камандзіраў
Калі ўсё вышэй напісанае пра цябе, то абірай адзін альбо ўсе разам з прапанаваных квэстаў ды распачынай выкананьне:
Сяброўскі квэст.
Дадай у сябры ня менш за 50 гульцоў (у першую чаргу, кіраўніцтва еБеларусі, камандзіраў й ваяроў свайго атраду).
Узнагарода: ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.
Квэст "Аматар турніка".
Набяры за 7 дзён 70 адзінак моцы на бясплатнай трэніравальный пляцоўцы.
Узнагарода: 20 q7 танкаў.
Прыняць квэст.
Квэст "Тэрмінатар".
Нанесьці максымальны ўрон у любой вайсковай кампаніі (можна набіваць цягам некалькіх раўндаў, а ня толькі цягам аднаго) 300,000 адзінак урону (свой максымальны ўрон у кампаніі можна ўбачыць унізе старонкі свайго профілю ў адпаведным полі - калі маеш менш за 300,000, то прымай удзел у квэсьце).
Узнагарода: 20 q7 танкаў і ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.
Квэст "Патрыёт".
Атрымаць мэдаль Сапраўднага патрыёта, прымаючы ўдзел у войнах еБеларусі, ня менш за 2 разы (колькасьць мэдалёў можна праверыць на старонцы свайго профілю).
Узнагарода: 20 q7 танкаў і ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.
Калі ня маеш магчымасьці выканаць квэст без падтрымкі, то запытвай забесьпячэньне ў атрадным шаўце - табе заўжды дапамогуць.
Далучайся да лісоўчыкаў! Ваюй за Айчыну разам з намі!
Гетман лісоўчыкаў Чорны Война
Comments
vvv
V
Ў. Пачаткоўцы, пакажыце на што вы здольныя! 🙂
V
Гэткія квэсты не патрабуюць асаблівага напружаньня мазгоў. Вы што-небудзь прыдумайце хітрае, напрыклад, напісаць артыкул які набярэ 50 вотаў, або зарабіць 50р на перапродажы танкаў з Польшчы
перапрадай танкі з Польшчы ды атрымай бясплатна шэнген
20 голды сначала дай на лицензию. Будь первым меценатом! покажи пример другим! я принимаю твой квест про польшу! ... статью, пожалуй, тоже можно написать. +2 гола на газету))
Якая ліцэнзія? Едзь у Польшчу (20р каштуе), купляю там танкі і прадавай на БЕЛ. рынку не вяртаючыся нават у Беларусь
Трэба чяшэ каб ВАТы аформiлi!
ў
Ў! Цікава было б, каб пасля Алесь напісаў, колькі чалавек прыняло удзел. Адсачыць актыўнасць, так бы мовіць.
V!
Цікавыя квэсты. Маладых ваяроў, што прымуць у іх удзел - падтрымаю ежай. Таму звяртайцеся)