[Перадвыбарчыя думкi]

Day 2,634, 01:50 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa

Вітаю, паважаныя 2.5 гульца жыхары еБеларусі! Ужо 5-га лютага, а значыць прыйшоў час мне напісаць перадвыбарчы артыкул, то бок распавесьці пра свае пляны на той шчасьлівы выпадак, калі мне давядзецца кіраваць гэтай крайнай наступны месяц.

Асноўныя тэзісы, адзін за адным:
1) 6 карэнных абласцей на мапе - Незалежная Беларусь.

Вывзвалім Сінявокую! Для гэтага трэба паказаць усім, што Беларусь - краіна, якая здольная сябе абараніць! Ў! Адсюль пункт 2:
2) Дзяржаўная армія - Моцная Беларусь.

Зьбірайся народ - разам нас багата! Зьбярэм дзяржаўны МЮ, які будзе на чале нашага войска і прымусіць ворагаў пайсьці дадому. Але народ - наш галоўны скарб, якога нам не стае, таму ідзем далей:
3) Накормленыя гульцы - Сытая Беларусь.

Кожны гулец ды мульт да 25га узроуню будзе накормлены, а кожны новы гулец атрымае каштоуныя парады. Не шкадуйма ботагрошай дзяржаўных сродкаў на паляпшэньне дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне! Адкуль іх узяць? Пункт 4:
4) Падаткі ў скарбніцы - Заможная Беларусь.

Падымем падаткі да сярэдняга ўзроўню - дзяржаве патрэбны сродкі, а гульцы і не заўважаць страты некалькіх капеек штодзень 😉
5) Нашыя хауруснікі ад Балтыкі да Адэссы - ВКЛ ад Мора да Мора.

Назьбірайма сяброў! Спадзяемя, нашыя новыя хаўрусьнікі ў асобе альянсу РУТ не падвядуць нас!

Пасляслоўе:

Адразу пасля выбараў будзе выкананы наступны плян:
1) Падпісаны НАП з Польшчаю - што зробіць бяспечнай нашыя заходнія межы
2) Падпісаныя МПП з Турцыяй ды Харватыяй
3) Ажыццяўленне разумнай фінансавай палітыкі (будзе выкарыстаны вопыт суседніх краін-сяброў, такіх як Грузія ды Ўкраіна).

Будзьма разам выцягваць краіну з балота!
Спадзяюся на тваю падтрымку, незалежны беларус!
Заўжды на варце інтарэсаў Беларусі, змагар за волю, Ignis Nativus.