[Husaria] Адкрываем набор новых байцоў [BE]

Day 2,205, 07:51 Published in Belarus United Kingdom by Mikita Siemjanenka


Музычная тэма

Крылатыя Гусары - напэўна, самыя апазнавальныя і вядомыя ваяры Рэчы Паспалітай. Адзін толькі іх выгляд у поўным узбраенні, апранутых у леапардавыя або мядзведжыя шкуры і шолах крылаў, якія развіваюцца на ветры, выклікаў страх ў сэрцах падданых і шведскага караля і расейскага цара і турэцкага султана і казакоў Хмяльніцкага.

Ян Караль Хадкевіч Гетман Вялікі Літоўскі і сын Беларусі, у бітве пад Кірхгольмам разграміў 11 000 шведаў, маючы толькі 4000 крылатых гусар.


Я. К. Хадкевіч у бітве пад Хоцінам

Крылатыя гусары прынеслі яшчэ шмат перамог нашай айчыне, напрыклад перамогу над Асманскай Імперыяй у Хоцінскай Бітве ў хаўрусе з запарожцамі, або перамогу над расейска-шведскім войскам пад Клушынам.

Наш атрад створаны, каб уславіць гэтыя падзеі ў еСвеце і аднавіць былую славу гусар.

Калі Бог з намі, то хто супраць нас? (Лозунг Рэчы Паспалітай).



Трохі пра нас:

Мы пазіцыянуем сябе як беларускі атрад і супрацоўнічаем з Міністэрствам Абароны, гэта значыць што ў выпадку вайны ў Беларусі, наш прыярытэт заўсёды будзе ў бітвах за Беларусь.
У звычайны жа час, мы змагаемся ў бітвах на баку Ўкраіны, Польшчы, Гішпаніі ці краін альянсу TWO. Забаронены ўдзел у бітвах супраць Украіны.





Уступіўшы ў наш атрад, вы атрымаеце:

* Цёплую і прыязную абстаноўку.
* Маральную і матэр'яльную падтрымку.
* Арганізаваны удзел у самых эпічных і важных бітвах еСвету.





Умовы прыёму ў атрад:

1. Валоданне мовамі: беларуская / руская / украінская. Валоданне польскай вітаецца, але не з'яўляецца абавязковым.
2. Актыўнасць: магчымасць заходзіць у гульню 2 разы на дзень або больш.
3. У атрад прымаюцца байцы 1-4 дывізіёнаў.
4. Нашэнне атраднай формы. Не забаронена стварыць самому сабе унікальны аватар з сімволікай атрада.

Варыянты атраднай формы:

























Няша 😁