[CP] Інструкцыі да турніру і іншае [ЧЫТАЦЬ АБАВЯЗКОВА]

Day 2,526, 17:15 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю вас, мае дарагія грамадзяне!

У гэтым артыкуле я паспрабую даць інструкцыі да новага турніру і коратка апісаць цяперашні стан спраў у нашай краіне.

Інструкцыі да турніру

Усе мы ведаем, што ўжо сёння стартуе турнір Epic Warfare. Гэты турнір вельмі важны для нашай краіны па двух прычынах:
1. У нас пустая казна. Грошай для заключэння МПП няма. Але ўсё можа выправіць гэты турнір, які дае магчымасць атрымаць шмат Gold. Наша мэта - атрымаць як мага больш Gold для казны.
2. Беларусь пастаянна знаходзіцца пад вайсковым прэсінгам іншых краін. Таму атрыманне абароннага комплексу з дадатковым дамагам не будзе лішнім.

Што ж патрэбна РАБІЦЬ?
Важна абавязкова азнаёміцца ​​з умовамі турніру! Памер комплекса і колькасць Gold залежыць ад пазіцыі, якую наша краіна будзе займаць у агульнасусветным рэйтынгу. Як разлічвае месца ў рэйтынгу? Цытата з умоў турніру:
"Краіны будуць ранжыравацца на аснове сярэдняй колькасці балаў прэстыжу на аднаго актыўнага змагара.
- Актыўны змагар = грамадзянiн, якi атрымлiвае не менш 1 бала прэстыжу падчас турніру.
- Новыя акаўнты створаны за 24 гадзіны да старту турніра і падчас турініра не ўдзельнічаюць у рэйтынгу."


З умоў мы бачым, што ўлічваюцца балы прэстыжу кожнага грамадзяніна, які прыняў удзел у турніры. Г.зн. балы ўсіх хто ўдзельнічаў складваюцца і дзеляцца на колькасць браўшых удзел. Таму я з усёй адказнасцю прашу ўсіх грамадзян, якія не збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у турніры, наогул не змагацца ў бітвах на гэтым тыдні да заканчэння турніра. Бо гэта будзе толькі псаваць агульны вынік краіны і марнаваць намаганні астатніх суграмадзян.

Калі вы вырашылі ўдзельнічаць, то старайцеся біць у эпічных бітвах і/або трапляць у Топ 5 бітвы, бо гэта дае дадатковыя балы прэстыжу.

Калі ласка, распаўсюдзьце гэтую інфармацыю сярод сваіх гульнявых сяброў, партыйцаў, аднапалчан. Памятаеце, што фінансавы дабрабыт краіны на будучыя месяцы сёння ў вашых руках!

Бягучае становішча ў краіне

Сёння мы ўжо можам смела казаць пра будучыя выбары у Кангрэс еБеларусі. Два месяцы мы былі без яго. І ўсе гэтыя два месяцы мы плацілі велізарны падатак на працу ў кішэні нашых захопнікаў. Цяпер гэта сыйдзе ў мінулае! Колькі рэгіёнаў у нас будзе пад кангрэс яшчэ не вядома. Але старшыням партый самы час абдумаць партыйныя спісы для паходу на выбары.

Нашы румынскія сябры пачынаюць паход на Латвію. Яна спрабуе адмежавацца ад сябе ўзняццем паўстанняў у нашых рэгіёнах. Але пакуль усё ідзе добра. Паўстанне ў Магілёве задушана. Чакаецца румынскі ўдар па Гомелю, у якім мы проста абавязаны падтрымаць нашых сяброў з Румыніі.

Урад працуе ў штатным рэжыме. Заключэнне МПП часова прыпынена з-за адсутнасці грошаў у казне, але будзе адноўлена пасля заканчэння турніру і атрымання нашага прыза.

На гэтым усё. Не падайце духам!

Прэзідэнт еБеларусі
ZmicerU