[CP] Сітуацыя ў краіне і зварот да кангрэса.

Day 1,789, 06:46 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko

Вітаю вас, шаноўнае спадарства.

Вы мабыць ужо заўважылі, што Беларусь выпілена краінамі АВС. Яшчэ напачатак бойкі пад Менскам мне пачалі прыходзіць шмат лістоў ад нашых пачаткоўцаў, адно з іх я нават працытую:
"Ты жа прэзідэнт, зрабі што-небудзь!!!!!".
Паважаныя, не трэба панікаваць. Выпіл гэта далёка не самае страшэннае, што можа з намі здарыцца. Галоўнае тое, што мы не кінулі нашых саюзнікаў з поўначы. Тэрыторыі рана ці позна вернуцца, нашыя паражэнні хутка забудуцца, але наша доблесть і адданасць агульнай справе яшчэ доўга будуць памятак як нашыя саюзнікі, так і ворагі!
Але ўжо ў бліжайшы час мы пачнем вызваляць нашыя землі, таму прашу вас быць гатовымі зноў брацца за зброю.
Зараз я звяртаюся да кангрэсу. У хуткім часе будзе запушчаны закон аб вывадзе 50.000 з дзяржаўнай казны на акаўнт БеларусБанка.
Грошы будуць размеркаваны наступным чынам:
1) 10.000 пойдзе ў службу падтрымкі пачаткоўцам на закупку булачак.
2) 15.000 пойдзе ў ЕДЕН. Гэта абавязковы плацеж для ўсіх краін-удзельніц (хоць я і не ведаю за што ім плаціць, бо у той час, калі мы яшчэ маглі адбіць Менск, іх прыярытэт быў накіраваны на Албанію, якая ўжо фактычна прайграла).
3) Астатнія 25 тысяч пойдуць у рэзерв. Рэзерв спатрэбіцца нам на правядзенне РВ супраць захопнікаў.
Калі будзе запушчаны закон аб вывадзе - прашу ўсіх кангрэсмэнаў патдтрымаць яго.
Народны герой, вызваліцель, і проста файны хлопец Тадэвуш.