[МЭФ | BE] Артыкул для пачаткоўцаў: бай-бот

Day 1,744, 13:57 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


Бай-бот (ад англ. buy-bot) - праграма, створаная адміністрацыяй сервера, якая купляе розныя тавары ва ўсіх краінах е-свету.

Стварэнне гэтай праграмы было звязана з праблемай масавай залішняй вытворчасцi тавараў усіх катэгорый, што вяло да абвалу рынку. Бай-бот стаў кожную гадзіну купляць розную колькасць сыравіны і прадуктаў вытворчасці ў розных краінах е-свету. Гэта прывяло да стабілізацыі таварнага рынку, але моцна абваліла рынак валют (кошт золата шматразова ўзрос).

Праграма набывае тавары кожную гадзіну на 51-й хвіліне, акрамя часу змены гульнявых сутак. Тавары проста знікаюць, а іх уладальнікі атрымліваюць іх кошт у нацыянальнай валюце.

Бай-бот працуе ва ўсіх краінах е-свету, але яго актыўнасць знаходзіцца ў зваротнай залежнасці ад характарыстык краіны (у першую чаргу насельніцтва). Для буйных краін, такіх як еЗША, еКiтай і інш. актыўнасць бай-бота мінімальная, закуп вядзецца не кожную гадзіну.

еБеларусь з'яўляецца невялікай краінай з параўнальна невялікім насельніцтвам. Таму бай-бот у нас дзейнічае актыўна, купляе тавары стабільна, калі прымусова не адключаецца адміністрацыяй сервера (напрыклад, падчас акцый).

У праграмы існуе максімальны кошт, вышэй за якi яна не купляе тавары. Вызначыць яе можна вопытным шляхам, пастаянна павялічваючы кошт тавараў, па якому ён павінен набывацца кожную гадзіну на 51-й хвіліне.

Існуе і іншы, больш просты шлях, але ён не дае 100 %-й гарантыі. На экране продажу тавараў са склада пасля выбару катэгорыі тавару з'яўляецца т.зв. кошт па змаўчанні. Падчас стабілізацыі рынку і закупачных коштаў бай-бота гэтым коштам можна карыстацца для разліку максімальнага кошту бай-бота. Спосаб працуе для сыравіны і прадуктаў харчавання, але дрэнны ў дачыненні для зброі, асабліва высокай якасці альбо дэфіцытных катэгорый.

Разлік кошту бай-бота:
кошт па змаўчанні * (100+ПДВ)/100 = максімальны кошт бай-бота - для ўнутранага рынку
кошт па змаўчанні * (100+ПДВ+падатак на імпарт)/100 = максімальны кошт бай-бота - для знешнега рынку

Зараз падатак на дабаўленую вартасць (ПДВ) складае:
сыравіна - 0 %
харчаванне - 25 %
зброя - 5 %

Такім чынам, калі ў вас не прадаюцца тавары, гэта значыць, што кошт не цікавіць гульцоў і перавышае максімальны кошт бай-бота.

З.Ы.: сёння на рынках зноў хаос, сачыце за зменай коштаў па змаўчанні.


З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанкам