Дай танкаў, Вялікі ПАППА!

Day 2,307, 02:34 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Deviation - Будучым ворагам дзяржавы

Дабрыдзень, паспалітыя!

Як стала вядома з допыту расейскага дывэрсанта надзейных крыніцаў, неўзабаве, то бок у аўторак, то бок 2,310-ага дня ад нараджэньня е-сьвету, стартуе чарговая місыя "Нацыянальны шчыт". Мінулага разу ўзнагароды за ўдзел прынесьлі неблагую карысьць для Маці-Айчыны (што, як і каму давалі можна прачытаць тут), таму гэтым разам Вялікі ПАППА вырашыў крыху дапамагчы люду паспалітаму ў змаганьні на нівах Бацькаўшчыны ды раздаць пару бліскучых шабелек уперамешку са смачнымі кухталямі сябрам Партыі Аматараў Піва й Правага Альянсу.

Кожны партыец ПАП і ПА атрымае па 15 q7 танкаў, калі напіша ў камэнтах да гэтага артыкулу "Дай танкаў, Вялікі ПАППА!".

Нагадваю, што Вялікі ПАППА батату ня корміць.

Дадаткова будзе праведзеная лятарэя напрыканцы раздачы між усіх е-жыхароў, хто пакіне ніжэй камэнты. Пераможца гэтае міні-лятарэі атрымае 50 q7 танкаў па-за залежнасьцю ад партыйнай прыналежнасьці.



Дарэчы, наконт лахатрону лятарэі Вялікага ПАППы. Пераможцам па жыцьці гэтага тыдню стаў півавар DimitriiZa! 5 залатых бягуць-спатыкаюцца да ягонай кішэнькі. Віншуйма яго й трымайма скрыжаванымі пальцы й на сваю перамогу!

Таксама хочаш атрымліваць па 5 залатых штотыдня за прыгожыя вочы? А выканай наступныя ўмовы ды сьпі спакойна:

1. Быць сябрам Партыі аматараў піва альбо Правага Альянсу і заставацца ў партыйных шэрагах на момант розыгрышу

2. Даслаць адну няюзаную беланарвэскую нявіньніцу Вялікаму ПАППе (па магчымасьці)

Правілы правядзеньня лятарэі:

Рулетка будзе круціцца штопятніцы, зыходзячы з агульнай колькасьці партыйцаў абедзьвюх партыяў, кожны зь якіх прымаціме ўдзел пад сваім нумарком, адпаведна актуальнаму партыйнаму сьпісу. Спачатку нумаркі атрымаюць партыйцы ПАП, а затым Правага Альянсу


Пераходзь на бок Вялікага ПАППы! Паважай ягоную ўладу!

P.S. Vital375 з Нацфронту атрымаў дадатковы прыз - 50 q7 танкаў ад Вялікага ПАППы! Прызнай ягоную ўладу й жыві ў раскошы!