Рулетка Вялікага ПАППы

Day 2,290, 05:29 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Жыў на е-сьвеце Вялікі ПАППА. Усяго ў яго было досыць: хочаш ікрой у ката з лыжкі шпурляй, хочаш у ваньне зь півам плёскайся. І неяк яму ўсё гэта разам абрыдла: раз і нібы нешта ірванула. Задумаўся Вялікі ПАППА чаго яшчэ ён не зрабіў такога, каб і самому павесялей жылося, і люду паспалітаму пацешыцца каб. Думаў Вялікі ПАППА, чухаючы мамон, дзень, думаў два... А чаму б не падзяліцца сваім багацьцем?, - ускалыхнулася думка на хвалях мазгавых зьвілінаў. Золата мне хопіць на вагон ды маленькі вазок зьверху, хоць залаты батон зь яго зьляпі. Так і вырашыў Вялікі ПАППА круціць штопятніцы рулетку ды раздаваць усялякім лайдакам па 5 залатых за прыгожыя вочы...

Усім вітанкі, паспалітыя!

Да чаго прадмова пісаная была? А вось да чаго. Каб весялей жылося і нашым, і вашым, кааліцыя Партыі Аматараў Піва й Правага Альянсу (ПАП+ПА=ПАППА) распачынае круціць ня толькі пэйсы нашым сьвежапрыдбаным сябрам па альянсе, але й міжпартыйную рулетку.

Што патрэбна, каб стаць удзельнікам лахатрону лятарэі?


1. Быць сябрам Партыі аматараў піва альбо Правага Альянсу і заставацца ў партыйных шэрагах на момант розыгрышу

2. Даслаць адну няюзаную беланарвэскую нявіньніцу Вялікаму ПАППе (па магчымасьці)

Правілы правядзеньня лятарэі:

Рулетка будзе круціцца штопятніцы, зыходзячы з агульнай колькасьці партыйцаў абедзьвюх партыяў, кожны зь якіх прымаціме ўдзел пад сваім нумарком, адпаведна актуальнаму партыйнаму сьпісу. Спачатку нумаркі атрымаюць партыйцы ПАП, а затым Правага Альянсу

Штотыднёвы пераможца атрымаціме 5 залатых ў кішэньку, а калі Вялікі ПАППА будзе ў гуморы, то й кухталя ці высьпятка на выбар. Кожнаму шчасьліўцу будзе накіраваная прапанова атрымаць выйгрыш, забраць які можна будзе адказаўшы на паведамленьне "Дзякуй, Вялікі ПАППА!".


Атрымай свае 5 залатых на рулетцы Вялікага ПАППы!