[ПАП] Перадвыбарчыя лёзунгі Партыі Аматараў Піва

Day 2,256, 21:49 Published in Belarus Belarus by Pan KevinLaland


1. Беларусь! Свабода! Піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі з левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4







Штодзённы рэалізм

- вельмі жорсткая іміграцыйная палітыка
- заўсёды падтрымаем зьніжэньне падаткаў
- беларуская мова - нашая наймацнейшая зброя ў барацьбе с замежнымі ТОшнікамі. не дамо ім шанцаў!
- выступаем супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку й якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай
- пасьлядоўнае змаганьне супраць карупцыі, туркіфікацыі, ботаў і мультоў
- падтрымаем ўзброеныя канфлікты за вызваленьне нашых рэгіёнаў, любую вайну дзеля вайны
- ніколі не падтрымаем мірную дамову на невыгодных для нас умовах - эйрстрайк і вайна да апошняга патрону!
- у міжнароднай палітыцы хочам сябраваць з Украінай і Польшчай, Сэрбіяй, трэніравацца на Расеі, бараніць Віленшчыну і Дзьвіншчыну
- унутрыпартыйная палітыка - транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая падтрымка шэраговых сябраў партыі больш заможнымі партыйцамі.

Светлая будучыня

- мы за завядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы
- мы за нулявы (0.00😵 падаходны падатак і ПДВ, бо дзяржаве патрэбныя грамадзяне і іхнія падаткі. але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?
- у міжнароднай палітыцы будзем дамагацца стварэньня піўнога інтэрнацыяналу ад мора з удзелам Ірляндыі, Бельгіі, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Польшчы й Беларусі.



ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАРТЫІ АМАТАРАЎ ПІВА - РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!