Алярм! Раздача ежы! + гайды.

Day 2,169, 07:37 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY

Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!

Галоўная мэта існаваньня Міністэрства - дапамога пачаткоўцам у прыдбаньні ведаў па мэханіцы гульні, яе асноўных прынцыпах і магчымасьцях. Супрацоўнікі Міністэрства не вядуць палітычную альбо якую-небудзь іншую агітацыю.

Склад Міністэрства на кастрычнік:

ZmicierKK

Гульцы да 29-га ўзроўню могуць задаць пытаньне сталым гульцам (цяпер у Беларусі гэта Chorny Wojna, Kryvich, justacoin ды PaulFromMinsk) праз прыватнае паведамленьне.



Таксама ў краіне дзейнічае адмысловая праграма т'ютараў - дасьведчаных гульцоў, здольных ня толькі кваліфікавана дапамагчы пачаткоўцу тлумачэньнем па незразумелым пытаньні але й, па неабходнасьці, своечасова выдаць патрэбнае забесьпячэньне ды заручыцца перад Міністэрствам фінансаў для атрыманьня крэдыту. Любы гулец, які пажадае, каб у яго зьявіўся т'ютар, мусіць даслаць запыт каардынатару праграмы - пану Chorny Wojna.

Маеш крыху вольнага часу і хочаш падзарабіць на апгрэйды? Цябе чакаюць у праграме спасылкаводаў. Каб прыняць у ёй удзел зьвярніся да каардынатара праграмы - пана simplicitylover.

Хочаш напісаць артыкул, але маральна не гатовы заплаціць за стварэньне сваёй газэты 2 залатых? Далучайся да Праграмы падтрымкі маладых журналістаў і мы аплоцім першы наклад тваёй уласнай газэты!



Дадзены артыкул прызначаны для новых гульцоў. Уважліва прачытай яго. Калі зьявяцца пытаньні пішы іх сюды!

НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.


• Мова інтэрфэйсу
Гульня мае беларускую вэрсыю. Каб ужываць яе, неабходна выйсьці з гульні (кнопка Logout/Выход), знайсьці сярод шэрагу сьцяжкоў беларускі, націснуць на яго й увайсьці зноўку. Пасьля гэтага адрэса ў браўзэры мусіць выглядаць так:



Маецца ў гульні й расейская вэрсыя. Каб выкарыстоўваць яе трэба дзейнічаць па аналёгіі.

• Час
Зьмена гульнявога дню адбываецца а 10.00 па беларускім часе. Памятай гэта, каб слушна плянаваць уласны расклад.

• Аднаўленьне энэргіі
Можна ўзнаўляць сваю энэргію з дапамогаю ежы, энэргетыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, набыць або атрымаць ад іншых - і зьесьці, націснуўшы на кнопку Аднавіць энергію.

Энэргетыкі даюцца за атрыманьне новых званьняў (рангаў) ды за выкананьне Штодзённага загаду. Іх можна назапашваць. Кожны энэргетык аднаўляе 100 адзінак энэргіі. Энэргетыкі лепей не выкарыстоўваць проста так, а захоўваць для важных баёў і крытычных сытуацыяў!

Аптэчкі не рэкамэндуецца ўжываць увогуле - за 0,5 залатых аднаўляюцца толькі 10 адзінак энэргіі!

Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасьць энэргіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілінаў. Такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаваньне максымальнае энэргіі залежыць ад твайго ўзроўню: на пачатку гульні яно роўнае 100, з атрыманьнем 21-га ўзроўню - павялічыцца да 500.

Памятай, што з кожным новым узроўнем твая энэргія цалкам аднаўляецца. Але ўсё ж не занадта спяшайся яго «прапампоўваць» - можна згубіць шанец атрымаць мэдалі Героя Бітвы й залатыя (голд).

• Грошы й залатыя (gold)
У гульні маюцца два тыпы валюты: звычайныя грошы (рублі) і нутрагульнявая валюта залатыя (gold). Звычайныя рублі можна зарабіць на працы ці на продажы чаго-небудзь. Патраціць іх можна на куплю ежы, зброі, сыравіны й іншага.

Найкаштоўнымі зьяўляюцца залатыя (gold). Іх можна зарабіць праз атрыманьне мэдалёў, падвышаючы ўзровень (за кожны новы ўзровень 1 залаты). Іх можна набыць і за рэальныя грошы тут. Марнаваць залатыя дарэмна НЕЛЬГА! Яны спатрэбяцца табе для апгрэйду трэніровачных цэнтраў, будаўніцтва кампаніяў ды іншых важных рэчаў.

• Ваенны модуль
Пасля вывучэньня асноваў гульні можна перайсьці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку прачытай гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеяньняў.
У рэжыме бою:
PvP - Партызанскі бой (Guerrilla Fight).
Гэты рэжым дзейнічае толькі падчас наўпроставых атакаў аднае краіны на іншую. З 2,113 дня згаданы рэжым працуе і ў паўстаньнях. Каб перайсьці ў рэжым Партызанскага бою трэба забіць 5 ворагаў у рэжыме простага бою. Пасля гэтага націснуць на зялёную кнопку Join Guerrilla Fight (Далучыцца да Партызанскага бою).

• Сацыяльны модуль
Сацыяльная сфэра - адна з найбольш важных у eRepublik. Безь яе вывучэньня няма сэнсу гуляць, бо зносіны - падмурак гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.
Асноўныя стасункі беларускае супольнасьці eRepublik адбываюцца ў дыялёгах Skype. Таму пажадана зарэгістраваць сабе профіль у Skype ды ўсталяваць праграму сабе на кампутар, калі ты не зрабіў гэтага раней. Паведамі нам свой ​​лагін Skype, каб мы маглі дадаць цябе ў чат для пачаткоўцаў і там адказаць на ўсе твае пытаньні.

• Палітычны модуль
Палітычная сфэра таксама заўжды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Каротка й даступна пра палітычны модуль ты можаш прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў:
• Некалькі парадаў
- пасьля працы на фірме працадаўцы не забывайся адпрацаваць на ўласных фірмах, выдадзеных ад пачатку - гэта забясьпечыць цябе ежай на некалькі баёў.
- паляпшай свае Трэніравальныя Залі (Training Grounds) зь бясплатнай трэніроўкай да ўзроўню Q4 толькі падчас акцыі-зьніжкі на апгрэйд.
- запрашай ў гульню сяброў - разам цікавей!
- уступі ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрыманьня актуальных загадаў ды паскарэньня «прапампоўкі» (за выкананьне загадаў табе будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
- апгрэйд пабудоваў (падвышэньне іх якасьці ад Q1 да Q7) рабі толькі падчас адмысловых акцыяў. Гэта дазволіць ашчадзіць надзвычай неабходныя залатыя. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяцы;
- памятай: на бальшыню простых пытаньняў па гульні маюцца адказы ў еВікіпэдыі.

НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.

Відэа-гайд (частка першая)
Відэа-гайд (частка другая)
Відэа-гайд (частка трэцяя)
Відэа-гайд (частка чацьвертая)
Відэа-гайд (частка пятая)
Відэа-гайд (частка шостая)


Націсні на выяву вышэй, каб перайсьці да бібліятэкі.
Асобныя артыкулы:
Першыя крокі: Пачатак.
Спосабы заробку ў еБеларусі
Гайд о экономии (GUERILLA FIGHT)
Гайд по отрядам. Часть 1.
Гайд по отрядам. Часть 2.
Гайд по отрядам. Часть 3.



Каб атрымаць ежы на 500 hр у дзень патрэбна:
1. Мець грамадзянства еБеларусі
2. Быць гульцом 1-2 дывізыёну (да 29-га ўзроўню ўключна)
3. Мець вольнае месца на складзе (125 адзінак)
4. Пакінуць камэнтар да артыкулу
Нельга прадаваць ежу на рынку, калі ты да нас зьвяртаешся.

Не забывайцеся падпісвацца (Subscribe) на нашую газэту ды "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай ды сьвежай інфармацыі!



Запрашаем у Беларускую Ваенную Акадэмiю, дзе вам дадуць практычныя навыкі па ваенным модулі.
Каб паступіць у Акадэмію патрэбна зьвярнуцца да камандзіра БВА пана WolverineBY альбо ягонага намесьніка, пана Mik.S.Gvazdziow.



У еБеларусі нядаўна распачала актыўную адукацыную дзейнасьць філія ўкраінскага еУнівэрсытэта ім. Ю.Драгобыча. Калі вашаму акаўнту менш за паўгады і вы маеце жаданьне палепшыць агульныя веды пра гульню, то еЎнівэрсытэт гасьцінна адчыняе для вас свае дзьверы.



Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!

Міністар адукацыі ZmicierKK