перадвыбачыя лёзунгі партыя аматараў піва

Day 1,982, 03:10 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
1. беларусь, свабода, піва!
2. выпей піва - будзе лепей!
3. пі з правымі пакуль не палявеюць, пі з левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


с гэтымі праграмнымі лёзунгамі партыя аматараў піва ідзе да выбараў у сэнат.



што датычыцца канкрэтных акцыяў у eRepublik. на гэты раз падзялю праграму на рэалістычную праграму - то за што будзем галасаваць альбо падтрымліваць іншымі спосабама і ідэялістычную праграму-максімум - тое чаго хочам, але ня пакуль што ведаем як зрабіць. А перад тым усім будзе праграма тыдня 😉

А. Сёньня й зараз.

- Акцыя BEER RIOT. прапанаваць масковіі ў якасьці ўльтыматуту адначасовае абвяшчэньне NE вугоршычне, інфармаваць украіну дзеля каардынацыі паўстаньняў. ў выпадку пагадненьня - трыадзіны бой за украінскія рэгіёны. калі не - вайна з расеяй (і тут нам украіна з радасьцю дапаможа).
- ліквідацыя гнязда тошнікаў у аграрнай партыі
- завядзеньне новых правілаў альтэрнтыўнае камунікацыі. змаганье с вогонамі.

Б. Штодзённы рэалізм

- заўсёды падтрымаем зьніжэньне падаткаў
- выступаем супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку й якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай
- пасьлядоўнае змаганьне супраць карупцыі, туркіфікацыі, ботам і мультам
- вайна - гэта мір. падтрымаем ўзброеныя канфлікты за вызваленьне нашых рэгіёнаў. любую вайгу дзеля вайны. ніколі не падтрымаем мірную дамову на невыгодных для нас умовах!
- беларуская мова - нашая наймацнейшая зброя ў барацьбе с замежнымі ТОшнікамі. не дамо ім шанцы!
- у міжнароднай палітыцы хочам сябраваць с украінай і польшчай, трэніравацца на расеі, бараніць віленшчыну і дзьвіншчыну, зліквідаваць вугоршчыну.
- унутрыпартыйная палітыка - транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая патрымка шэраговых сябраў партыі партыйнмі сэнатарамі.

В. Сьветлая будучыня

- мы за завядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы
- мы за нулявыя (0.00😵 падаходныя падатак и НДС. дзяржаве патрэбныя грамадзяне і іхнія падаткі. але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?
- у міжнароднай палітыцы будзем дамагацца стварэньня піўнога інтэрнацыяналу ад мора с удзелам ірляндыі, бельгіі, нямеччыны, чэхіі, славаччыны, польшчы й беларусі.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАРТЫІ АМАТАРАЎ ПІВА - РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!