Прыйшоў змагацца поруч з вамі!

Day 1,962, 11:24 Published in Ukraine Belarus by Artix26

Добры дзень у хату. Доўгага веку гаспадарам!

Завітаў да вас з суседняй старонкі , хай і жывем мы побач, але ў гасцях я ў вас упершыню.

Не адзін месяц глядзеў я з болем у сэрцы на вашае змаганне з ворагам. І хай, той жа вораг гаспадарыць і ў адном з рэгіёнаў маей Радзімы, але агулам краіна вольная і належыць сваім пракавечным гаспадарам.



Ды што мне, беларусу, ад той волі? Калі браточкі мае-украінцы, выюць пад абцасам злодзея-венгра.
Вось і навастрыў я сякурку ды рушыў на поўдзень, каб не шкадуючы сваей моцы змагацца за вольную Украіну.

Мо складу я свой галоў на беразе Дняпра, але не губляю надзеі што міласцівы лёс, дасі мне магчымасць, пабачыць Дунай афарбаваны варожай крывёю…



Во!
У мяне тут у торбачцы трохі зброі знайшлося. Гэй у чаргу, што маю, раздамо!
Як каму не хопіць, не крыўдуйце.

Жыве Беларусь! Жыве Україна!