[Nacyjanalny Front] Падзякі і зварот да партыйцаў Белага Лёгіёна!

Day 2,127, 09:56 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Вітаю!

Учора прайшлі выбары кіраўнікоў партый. Я набраў 12 галасоў і заняў другое месца. Хачу падзякаваць усім, хто падтрымаў мяне і галасаваў за мяне на працягу мінулых месяцаў! Вы сапраўды хочаце пераменаў! Яны наступяць! У наступны раз мы з вамі абавязкова пераможам!

Хацелася б павіншаваць спадара Tadeush Kosciushko з перамогай на выбарах Старшыні партыі Нацыянальны Фронт.

А яшчэ хацеў бы павіншаваць вас, партыйцы Нацыянальнага Фронту, з тым, што мы адстаялі нашу партыю і нам не заТОшылі. Але хачу папярэдзіць маладых, амбіцыёзных гульцоў, якія толькі нядаўна прыйшлі ў гульню, яшчэ нічога не ведаюць. НЕЛЬГА проста так выстаўляцца на пасаду Старшыні партыі. Гэтым вы наносіць страты партыі і яе іміджу. Хутка я запушчу партыйны праект для амбіцыйных маладых партыйцаў, якія хацелі б праявіць сябе. Але падрабязнасці яго будуць пазней.

Не ўсім партыям пашанцавала так, як нашай. Нашу сяброўскую партыю Белы Легіён захапілі ненавісныя расійскія ТОшнікі, якія прыехалі ў нашу краіну, каб захапіць уладу і пракруціць свае цёмныя справы.

Заклікаю ўсіх партыйцаў Белага Легіёна выйсці з сваёй партыі, каб не дапамагаць агіднаму рускаму ТО прайсці ў Кангрэс! Я запрашаю вас, сябры, у Нацыянальны Фронт! Разам, пад адным дахам, мы не пусцім Джокераў-ТОшнікаў ў наш Кангрэс! Разам мы пераможам! Дзякуй!



ZmicerU