Праграма Eugene Just II
M.Windu
Добрага часу, паважаны жыхар еБеларусі!
Тэрмін сп. vadzimir надыходзіць да лагічнага заканчэння. На самой справе, сп. прэзідэнт паказаў сябе з самага лепшага боку. Нашая краіна зараз у альянсе ASTERIA. У той жа час, знешнепалічытнае становішча становіцца вельмі цікавым, бо суседнія краіны: Ўкраіна, Літва, Латвія, Польшча, Расія - знаходзяцца ў варожым нам альянсе. Вайна з Латвіяй даволі прадуктыўна пампуе рангі і ўзроўні кожнага з ваяроў нашае краіны, тым самым падтрымліваецца стабільны ўзровень зацікаўленасці.
Разам з тым, вельмі прыемна, што зносіны з Літвой, Украінай не нейтральныя, а хутчэй за ўсё сяброўскія. Зразумела, што ў хуткім часе краіны-заснавальніцы будуць дыктаваць умовы існавання краінам, моц якіх невялікая, але я вельмі рады, што гэтыя дзве краіны хочуць і жадаюць супрацоўнічаць, а не ваяваць з намі. І гэта добра.
Што я магу распавесці пра сябе? Туклічыў, гуляю ўжо 3 гады ў рэпу. Некалькі разоў быў амаль на ўсіх пасадах (нават ў Міністэрства абароны меў магчымасць працаваць). Разам з камандай перакладчыкаў, мы стварылі беларускамоўную лакалізацыю, якая не падабаецца 33% жыхароў еБеларусі. Кожны раз, калі нехта скардзіцца на пераклад, я прашу напісаць мне паведамленне, але за 1.5 гады існавання лакалізацыі толькі 4 асобы напісалі паведамленне з парпановай змяніць альбо дадаць штосьці ў пераклад. Е-нацыяналіст
🙂, шчырая й прагная да дапамогі ў РЖ асоба.
Ужо быў прэзідэнтам 2 тэрміны, але ўсім спадабаўся мой другі тэрмін, таму што штаб Міністэрства абароны здолеў захапіць некалькі абласцей Расіі, а потым выйсці на Фінляндыю, захапіўшы 2 рэгіёны з дапамогай Эстоніі.
Засяроджу вашую ўвагу непасрэдна на праграме ў сакавіку.
Унутраная палітыка
Прэзідэнт павінен адказваць на ўсе пытанні народа. Кожны дзень будуць праводзіцца размовы з 19:00 па 21:00 празў IRC. (chat.mibbit.com #belarus
Работа міністэрстваў будзе максімальна эфектыўна арганізавана. Лічу, што мая задача - не ўплываць на работу кабміна, а даваць магчымасць людзям самастойна дзейнічаць, бо давер - самае галоўнае ў гульні. Маеш давер - маеш кульны кабінет.
Зараз ідзе набор у кабмін, таму любы жыхар, хто жадае працаваць у МЗС, калі ласка, напішы мне ліст.
Кабінет:
1. Нам. міністра абароны: сСсNUEVEOCHOcCc.
2. МЗС: vadzimir. Пасады намеснікаў вакантныя
3. Міністр фінансаў: zMensk II
4. МінІнфа: Jahsis_killuminati
5. Міністр дэмаграфіі: Dark.Killer, нам - Kiryl Z Mensku
6. Прэм'ер-міністр: Chorny Wojna.
Справаздачы будуць кожны тыдзень, таксама праз гугладакументы будзе весціся маніторынг працы міністрэрстваў.
Знешняя палітыка
Краіна будзе мець сродкі на падтрымку колькасці падпісаных МРР. Адпаведна з гэтым, удасканаленне зносін паміж краінамі ASTERIA, на маю думку, будзе мець значны поспех у перспектыве. Канферэнцыі і зборы ў альянсе будуць з прадстаўнікамі Беларусі. А гэта азначае своечасовую перадачу інфармацыі па ўсім кабінеце міністраў. Краіна набывае аўтарытэт у новым альянсе, і я спадзяюся, што павышаць якасць зносін з нашымі хаўруснымі дзяржавамі неабходна.
Таксама, Беларусь будзе рабіць усё магчымае на захаванне добрых зносін з суседзьмі, бо ў рэаліях гульні ад гэтых зносін у першую чаргу будзе залежыць поспех у ваенным плане.
Армія
Дзяржаўнай арміі пакуль няма ў краіне. Я не магу сказаць, што гэта дрэнна. Цікава, што некалькі тыдняў таму сп. Палтавец прапанаваў аб'яднацца атрадам дзеля каардынацыі. Не захваліць гэтую ідэю нельга. Сапраўды, калі з'явіўся адзіны цэнтр каардынацыі разам з МА, стала больш-менш зручна выдаваць загады ваярам.
Каб удасканаліць гэтую сістэму я прапаную тым, хто карыстаецца Firefox, усталяваць скрыпт з загадамі МА - вось спасылка. Тым самым ваяры будуць мець самую свежую інфармацыю. Гэтаксама, важна мець добры стратэгічны запас зброі. Разам з міністрам абароны ў сакавіку я паспрабую ўдасканаліць сістэму забеспячэння ваяроў правізіяй і зброяй.
Эканоміка
Зараз падаткаў Беларусі крыху не хапае для падтрымкі пакету МРР (8-9), таму будзе ўнесена прапанова па павелічэнню ПДВ да 5% (зараз 3
😵. У іншым выпадку, трэба будзе альбо дасылаць свае ўласныя грошы на рахунак дзяржавы, альбо адмаўляцца ад важных МРР.
Беларускі банк вельмі добра паказвае сябе, актыўна гуляючы як на ММ, так і на ўнутраным рынку. Гэтая дзейнасць, спадзяюся, будзе працягвацца ў сакавіку.
Новыя гульцы
Беларусь мае добрых ментараў, але часта іх праца амаль нябачнаая. Таму будзе створаны агульны дакумент, куды кожны з ментараў будзе занатоўваць актыўных новых гульцоў,. Тым самым, кожны з жыхароў Беларусі зможа потым дапамагчы пачаткоўцам. Плаціць ментарам за працу буду з уласных кішэняў.
У дадзены момант, мяне падтрымлівае мноства партый. Я ведаю, што гэта вялікая адказнасць, бо на мяне разлічвае амаль уся краіна. Спадзяюся, што апраўдаю выказўаны мне давер у наступныя 30 дзён.
Дзякуй за ўвагу.
Жыхар маленькай Беларусі
Eugene Just II
Comments
Зычу перамогі о7
[removed]
Нядрэнна, але магло быць і лепей.
Аднаму толькі мне падаецца, што ва ўрадзе ёсць усе акрамя партыйцаў ад НФ?
Я даслаў некаторым асобам з НФ прапановы па працы ў МЗС. Яшчэ, у артыкуле хто жадае працаваць у кабміне, проста напіша хай мне ліст.
Я згодны папрацаваць у МЗС, але не ніжэй за намесніка міністра.
V
поспехаў
Канферэнцыі і зборы ў альянсе будуць з прадстаўнікамі Юеларусі.
кул
<<4. МінІнфа: Jahsus_killuminati
будзе весела, ну
Паглядзім кароч...
Што ж, усё класна
Ў! Добры гулец!
Слава Федерации!
\o
Поспеху!!!
Ёж удачи )
Поспеху!!!
Всё ок 🙂 Поспехаў!
Ў
спасибо, что моим рефом занялись штоле
[removed]
Ў
Поспехаў)
Кто нибудь уже писал про 1038 ?
http://unicode-table.com/ru/search/?q=1038
сверху - минимум 3 раза
o/
Дзе булкі?
МПП, У!
Удачи! о7
Программа есть - удачи.
Наши отношения, как ты писал с Литвой более нейтральны, чем с Украиной, которая показала себя, война с Латвией, на чьей она стороне (некоторые бойцы писали о том, что готовы ударить за нас, но не хотят идти на конфликт со своими парнями).
Ў! Посьпехаў
Вот блин, не успели в новый альянс вступить, а он уже вражеский!
Пойду расскажу царю-батюшке и накормлю медведя
[removed]
Россия и Беларусь - друзья!
+V
Хм, найс )
Удачи)