[Diariusz] Арытмэтыка немагчымага

Day 2,861, 03:36 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Апошнім часам удзельнікі нашае сьціплае гульнявое суполкі калектыўна неўсьвядомлена вырашылі разьвярэдзіць старыя раны ў пошуках адказаў на пытаньне чаму родная краіна захрасла ў багне нязначных падзеяў і чаму "вінаватыя" ў гэтым ня хочуць каяцца. Цымус сытуацыі ў тым, што ў рэальным жыцьці тыя ж беларусы нібы й ня супраць славутай стабільнасьці і баранім статкам цягнуцца па чыстых з гледзішча сярэднестатыстычнага расейца менскіх вуліцах да бліжэйшага выбарчага ўчастку, каб аддаць у які там ужо раз свой голас за гаранта гэтае самае стабільнасьці ды экзыстэнцыяльнае безвыходнасьці.

Мае заклікі не ленавацца ды аналізаваць розныя ўнутрыгульнявыя рэйтынгі да таго, як пачынаць задаваць пытаньні, па ўсім відаць засталіся там, дзе застануцца неўзабаве разнастайныя ўлаховічы ды караткевічы. Нават можна падагульніць, што тыповы е-беларус - гэта, па-першае, глыбокі туклікер, які, па-другое, ня ведае і не спрабуе даведацца пра рэаліі існага стану краіны, па-трэцяе, схільны давяраць абсурдным папулісцкім выказваньням палітычных аўтсайдэраў, па-чацьвертае, хоча, каб ягонае неакрэсьленае меркаваньне паважалі і сьмяротна крыўдуе, калі гэтага не адбываецца. Што ж, тады дазвольце мне крыху паказаць на пальцах за е-Беларусь і патлумачыць з чым яе можна зьесьці.


Для пачатку мы рушым па спасылцы тыднёвага рэйтынгу (кнопка стаіць трэцяй зьлева направа ад вашае аватаркі, за кнопкамі прыватных лістоў ды паведамленьняў) і бачым наступнае:



Беларусь займае 50-ае зь 74-ох мейсцаў па агульным дамагу краіны ў сьвеце. Ці шмат вы чулі пра нашых суседзяў па рэйтынгу цягам апошніх месяцаў? Асабіста я бачу ўзгадкі пра ніх толькі ў кантэксьце MTO (вайсковы захоп краіны замежнікамі з выкарыстаньнем модулю дыктатуры). Задумваемся першы раз.

Далей глядзім тыднёвы дамаг топавых беларускіх атрадаў...



...і параўноваем яго з атрадамі нашых суседзяў:

Румынія

Расея

Летува

Латвія

Украіна

Польшча


Задумваемся другі раз. І ўрэшце глядзім якую частку дамагу Беларусі робяць байцы з топ-10 краіны:



Гэты паказьнік складае каля 4 мільярдаў 900 мільёнаў. Нагадваю, што агульны тыднёвы дамаг краіны на момант публікацыі складаў каля 5 мільярдаў 900 мільёнаў. Такім чынам,10 гульцоў даюць каля 80% дамагу Беларусі. То бок нехта захварэў, нехта не заплаціў за інтэрнэт, нехта заняты асабістымі справамі - і сьценка на полі бітвы валіцца ў бездань пройгрышу. Гэтаксама на момант публікацыі топ-100 байцоў краіны сканчаўся 89-ым мейсцам, гэта значыць цягам тыдня з 502 е-беларусаў не знайшлося нават 100 чалавек, кожны зь якіх зрабіў бы прынамсі па адным удары. Задумваемся трэці раз.



Олдфагі робяць свой выбар

Якое выйсьце магчымае з гэткае сытуацыі? Натуральна існуюць і слабейшыя за нашую краіны, але на мапе яны надоўга не затрымліваюцца, бо служаць бонуснымі рэгіёнамі сваім суседзям, таму лавіць фан, атакуючы іх на практыцы слаба рэалізуема, да таго ж патрабуе дадатковых выдаткаў на паветраны ўдар. Зьмена хаўрусьнікаў, далучэньне да новага альянсу, укід 200,000 нацыянальнае валюты на падпісаньне MPP (вайсковых пагадненьняў з тэрмінам дзеяньня ў месяц) - усе гэта дае кароткачасовы нетрывалы вынік, да таго ж нашыя хістаньні не спрыяюць умацаваньню іміджа краіны ў сьвеце. Ураду каштавала немалых высілкаў выцягваньне Беларусі з той прорвы, дзе яна апынулася напрыканцы 2014-га году. Ідэальны варыянт - прыцягненьне ў гульню каля тысячы беларускіх гульцоў, якія затрымаюцца тут мінімум на год ці два. Але з рэальных магчымасьцяў з кароткім плячом рэалізацыі я бачу толькі ”егіпецкі варыянт”, то бок калі нехта зь беларускіх гульцоў пачынае ўкідваць мільёны сс у нашыя бітвы адначасова маючы ў патронах моцны па сусьветных мерках атрад. Я не гатовы марнаваць на гульню 100 эўра штомесяц, а вы?


Беларусь займае тое мейсца, якое заслугоўвае як дробная краіна зь невялікай гульнявой суполкай. Мы прысутнічаем на мапе, маем беларускую, а не замежную ўладу, сплочваем прымальны падатак на працу і не пакутуем ад закідонаў дыктатара-замежніка. Шануйце тое, што маеце, паньства. І думайце - гэта ня больна.