[Belarus Support] Праграма падтрымкі маладых журналістаў
Ministry of Education BY
Дзень добры!
Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Нагадваю, што працягвае дзейнічаць Праграма падтрымкі маладых журналістаў. Кожны грамадзянін нашае краіны да 29-га ўзроўню ўключна, які ня мае сваёй уласнай газэты альбо пакуль нічога ў ёй не напісаў, але гатовы падрыхтаваць артыкул на абраную тэму (эканоміка, палітыка, сацыяльныя ўзаемадносіны й гэтак далей) й выдаць яго з тэгам [Журфак], атрымае ганарар - 2 залатых.
Кожны аўтар, чый артыкул атрымае больш за 30 воўтаў, дадаткова павялічыць свой рахунак на 1 залаты.
Умовы ўдзелу ў праграме:
1. Быць грамадзянінам еБеларусі да 29-га ўзроўню.
2. Даведацца як напісаць артыкул па гэтай спасылцы.
3. Напісаць зьмястоўны артыкул на беларускай (пажадана) альбо рускай мове.
4. Не парушаць правілаў гульні (не пісаць выключна пра рэальнае жыцьцё, не абражаць іншых гульцоў).
5. Перад выданьнем артыкулу даслаць спасылку на падрыхтаваны тэкст (пажадана ў Google Docs ці ў хмарных сховішчах) для ўхваленьня альбо заўвагаў Kiryl Z Mensku (звароты па дадатковую інфармацыю таксама да мяне).
Таксама знойдзецца праца і для майстроў графічнага дызайну, якія могуць аздобіць артыкулы арыгінальнымі банэрамі, падзяляльнікамі тэксту й іншымі ўпрыгожваньнямі.
Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!
Міністар адукацыі Kiryl Z Mensku
Comments
Ў!
ў
V
Ў
Асабіста ахвярую кожнаму ўдзельніку конкурсу, што выканае ўсе належныя ўмовы, дадаткова па 3 голды
Ў
Пятае ўмова на жаль папахвае цэнзурай.
Магчыма з-за гэтага, народ не тоўпіцца скарыстацца дадзенай праграмай ...
Ў
Ініцыятыва і інтэнцыя праекту без спрэчна добрая.
Трэба дапрацаваць працэдуру яго ўкаранення і распаўсюджвання інфармацыі аб праграме, каб данесці ідэю да таргет - групы.