е-Навінкі (№9): Спозненыя віншаваньні

Day 2,666, 12:12 Published in Belarus Belarus by Gramadzyanin z Vorshy

_________________________________________________________________________________________
.
Прыгожае – гэта пальцы
тонкія ў срэбных пярсьцёнках,
і пальцы, якія на пляцы
фармуюць кулак нашай моцы.
.
Прыгожае – гэта свабода
ня рыжай лістоце восені,
скарынка чыстага лёду,
старая вінтоўка Мосіна.
.
Прыгожае – гэта жанчына,
здольная здрадзіць прыгожа
і толькі з тае прычыны,
што доўга цярпець ня можа...
.
Ня трэба так хвалявацца:
яна пагуляе і вернецца.
Шукай жа, мужчына, працу
для рук тваіх дужых і сэрца.
.
__________________________________Славамір Адамовіч
.
.

.

.
.
.
ЎДАКЛАДНЕНЬНЕ-ПАДКАЗКА 🙂
.
8 сакавіка ―
.
ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ

СЛАВАМІРА АДАМОВІЧА 😉

.
.
.