е-Навінкі (№5): Згодныя карміць акупантаў?

Day 2,559, 03:34 Published in Belarus Belarus by Gramadzyanin z Vorshy
Тыдзень таму
прайшлі партыйныя выбары ў е-Беларусі.
Якія вынікі? Якія вывады?

.
Вынікі.
Абаранілі адну з партый ад латыскіх вельмі хітрых (як яны пра сябе думаюць ) "засланцаў" 🙂. Й гэта здавалася добры вынік, добрая навіна. Але гэта добрае лекаваньне сымптомаў хваробы, прычыны якой глыбей.
Праблема:
апатыя гульцоў альбо не разуменьне працы партый.
Таму з-за адсутнасьці партыйнай працы канкурэнцыі паміж партыямі й іхнымі праграмамі з найбольш эфектыўнымі (альбо не эфектыўнымі, але пажаданымі для іх 🙂) напрамкамі развіцьця е-Краіны. Ў адсутнасьці канкурэнцыі а іншы раз ў адсутнасьці нават дастаковай колькасьці жадаючых балатавацца, месцы ў парламенце даволі проста займаюць "прыхадні". Прасмажаныя да бурштынавага водбліску прыехаўшыя з берагоў Балтыкі, альбо мясцовыя "хітравышмарганыя" з думкай, што нагадзіўшы пад дзьверы суседу будуць мець аўтарытэт й павагу -- дробнаму шчанюку шматок трабухоў хапае, каб адчуць сябе вялікім зьверм 🙂
Але іншы раз патрапляем ў сытуяцыі, калі за нас вырашаюць які налог мы будзем плаціць акупанту. Й налог гэты аказваецца вельмі цяжкі.
Ўрэшце губляем ня толькі каштоўныя, неабходныя рэсурсы для свайго развіцьця дык яшчэ й спансіруем прыгнятальнікаў е-Краіны.
.
Вывады:
без разуменьня механізмаў працы партый сярод навічкоў і будаваньня працы партый
і працы кангрэсу на выніках працы партый
будзем вымушаныя часта
(й добра, калі ўдала й сваечасова)
займацца не стратэгіяй развіцьця краіны,
будаванай на імкненьні рэалізоваць свае задумкі ў гульні,
а выбіваньнем адзінкавых латыскіх "засланцаў",
якія на пустынным е-Беларускім партыйным полі
займаюць вялікі адсотак ад актыўных партыйных ўдзельнікаў.
.
Напрамак для працы.
Часцей ў е-Беларусі навічкоў спрабуюць зацягваць хіба што ў атрады. Ваенны напрамак слабаваты й, магчыма. даволі аднастайны й на самым пачатку гулец-баец зьліўшы ўвесь свой пачатковы энтузіязм застаецца амаль з нулёвым вынікам.
І (да чаго ўжо прызвычаіліся да такой ступені, што зьдзіўляе адваротнае) сыходзіць.
Гульня больш сацыяльна-стратэгічная, але гэта не на паверхні ляжыць, а растлумачыць гэта не заўсёды ў чатах, размовах магчыма ды й не заўсёды пасьпяваеш...
.
Варыянт канцэпцыі рэалізацыі дэмаграфічнай праблемы.
Таму, магчыма, трэба на зьнешніх крыніцах завабліваць новых гульцоў ня толькі правакатыўнымі тэкстамі (якія даюць шмат гульцоў на "два-тры дні"), а спрабаваць зацікаўліваць больш кропкава й больш мэтанакірвана. Разьлічваць на нейкага канкрэтнага патэнцыйнага гульца:
Якому б гэта было цікава.
Прысутнасьць якога зрабіла б гульню цікавей й больш выніковай для старых гульцоў.
Ў якога б не ўзьнікла пачуцьцё расчараваньня, падманутасьці й згубленнага часу.
.
Гуляйце цікава!
Гуляйце розумам!
Не хавайцеся ў націсканьне трох пімпачак --
гуляйце з цікавымі моцнымі гульцамі,
якіх ў е-Беларусі хапае
для таго, каб гульня для вас стала яшчэ цікавейшай!