Латарэя №3

Day 2,674, 05:09 Published in Belarus Georgia by Maxim Rusakov


Нарэшце! Латарэя №3. СТОП! СТАЎКІ БОЛЬШ НЕ ПРЫМАЮЦЦА
Пераможцы тут

Спадзяюся, што я адзіны хто хварэю гэтым часам. То адна трасца – застудзіўся, а вось зараз адно вока чырвонае, рэжа... Выглядаю як Дракула без акуляраў, а ў модных чорных акулярах як кот Базіліа. Капаю Сульфацыл, ды пэцкаю тэтрацыклінам. - самалячэнне.

Я бачу, што на еБеларусі зусім не сумуюць 🙂 Жыццё прэ! Можа ў нашай краіне хаця б еПрэзідэнт знік?

Хопіць сумаваць. Робім Стаўкі.

Рэклама:
Першым пераможцам латарэі стаў mamuk які атрымаў 517,5 BYR зрабіўшы стаўку 25 BYR
Другім разам пашчасціла Pan Alhierd. Які атрымаў 558 BYR, што сёння больш як 2,5 gold!. І зноў перамагла стаўка 25 BYR

Нагадваем, што мінімальная стаўка складае ўсяго 5 BYR, што ў 10 разоў менш за сутачны заробак у еБеларусі. Мы ўпэўнены, што з кожным разам прызавы фонд будзе павялічвацца, і Вы абавязкова яго атрымаеце. Па выніках папярэдніх тыражоў можна сцвярджаць, што нават стаўка ў 5 BYR, можа прынесці гульцу ў 100 разоў больш!

Увага! Pozor! 🙂
Калі ласка падпішыцеся зараз!

Правілы  змененыя! (v.2)
Стаўкі можна рабіць на працягу 48 гадзін ад моманту выдання дадзенага артыкула.
Удзельнікі - націскаюць кнопкі «Endorse» і такім чынам робяць стаўку (5, 10 ці 25)


Націснуўшы кнопку, удзельнік пагаджаецца з правіламі.
Увага! Ахвяраванні зробленыя ў гэтым артыкуле пасля абвяшчэння пераможца, стаўкай не з'яўляюцца, з'яўляюцца простым ахвяраваннем.

Прызавы фонд.
100% - Сума атрыманых ставак
80% - Прызавы фонд розыгрышу
10% - Назапашванне ў Джэк-Пот
10% - Адміністратыўныя выдаткі (накоплівае аператар латарэі 🙂 )

Каб было цікавей, то сёння ў Джэк-Пот латарэі я ахвярую 200 BYR!
UP😨 Джэк-пот павялічаны! +500 манет!
Падтрымаў праект спадар Eliermo
Ужо зараз джэк-пот = +700 манет.

Хто жадае дапамагчы праекту акрамя як удзелам у якасці гульца - кідайце мне бабло на джэк-пот. Любая іншая дапамога, з рэпостамі па іншых краінах і па скайп/irc чатах - гэта выдатна!

Абвяшчэнне пераможцы.

Аператар латарэі праводзіць розыгрыш выкарыстоўваючы свае тэхнічныя сродкі, алгарытмы і адміністратыўныя працэдуры так як яму стукне ў галаву, але ён прыкладае ўсе разумныя намаганні, каб усё было справядліва і празрыста.

У залежнасці ад памеру стаўкі прапарцыйна змяняецца верагоднасць перамогі.
Стаўка - гульнявых слотаў
5 BYR - 1 слот
10 BYR - 2 слоты
25 BYR - 5 слотаў

Па-простаму: Чым вышэй стаўка, там больш верагоднасць, але памер прыза нязменны.

Пад час розыгрышу гульцы ананімізіруюцца
Гульнявыя слоты кожнай стаўкі рандамізіруюцца.
Тлумачэнне:
Стаўка 25 BYR = 5 слотаў. Нумары слотаў не 31, 32, 33, 34, 35; а (напрыклад) 107, 13, 98, 4, 14

Увага адрозненне ад папярэдніх правілаў ТУТ:
ДВА разы рандомна абіраецца слот-пераможца.
ДВА слоты пераможцы!
Калі абодва пераможных слота належаць аднаму чалавеку - так і будзе. Адзін атрымае ўдвая больш!
Калі абодва разы выпадае той самы слот, то пераможца атрымае дадаткова ДЖЭК-ПОТ.

Прыклады:
А.
выпла: слот 123, слот 21.
слот 123 належыў гульцу ААА
слот 21 належыў гульцу БББ
Атрымаюць: ААА - 40%, БББ - 40% прызавога фонду з бягучага розыгрышу

Б.
выпла: слот 222, слот 3.
слот 222 належыў гульцу ССС
і адначасова
слот 3 належыў гульцу ССС
ССС атрымае 80% прызавога фонду з бягучага розыгрышу

В.
выпла: слот 73, слот 73. (два разы адно і тое)
слот 73 належыў гульцу ЎЎЎ
ЎЎЎ атрымае 80% прызавога фонду з бягучага розыгрышу + Усё што назапашана ў Джэк-Пот
(азначае атрыманне больш чым мегадафіга бабла!)

Абвяшчаецца пераможца для чаго рыхтуецца артыкул-справаздача.

Увага! Pozor!
Латарэя працуе і паза межамі еБеларусі!
Калі ў латарэі №2 бралі удзел толькі два еГрамадзяніна з еУкраіны
То латарэя №3 ужо выдаецца і ва Украіне!
Дарэчы стаўку можна зрабіць і тут і там! Так можна павялічыць верагоднасць сваёй перамогі.


Калі нехта з замежнікаў гатовы падтрымаць латарэйную палачку 🙂

Варыянт А
Прашу падтрымкі з распаўсюдам лінка на гэты артыкул паза межамі еБеларусі
Шаўты сяброў, краіны, вайсковага згуртавання, скайп ды irc чаты.

Варыянт Б
Стварэнне Артыкула са спасылкай на мой артыкул. Па жаданні можна зрабіць вольную адаптацыю на сваёй (замежнай) мове. Дакладна перакладаць тут няма чаго. Нават можна прымаць стаўкі праз той самы артыкул.

Варыянт В
Цалкам замежная незалежная латарэя. Проста будзем сінхранізавацца па тыражах. Збіраць агульны Джэк-Пот. Нават размяркуем працэдуру выбару пераможцы каб было зусім не прадказальна.

Для варыянтаў А, Б
5% ад ставак замежнікаў - будзе пералічвацца замежнаму агенту. Гэта можна разглядаць як ліцэнзійны збор ці падатак на замежную латарэю. Грошы зразумела смешныя, але ж не ў тым справа.

Рэтраспектыва
Латарэя №1
Вынікі латарэі №1
Латарэя №2
Вынікі латарэі №2

Аператар латарэі прымае парады, прапановы. Зацікаўлены ў супрацоўніцтве з замежнымі латарэямі. Гатовы падтрымаць арганізацыю замежных латарэй. Стварыць міжнародны латарэйны кансорцыум.