Перадвыбарчы артыкул

Day 2,415, 13:22 Published in Belarus Argentina by D.A.G

Сябры,

прапаную вам абраць мяне прэзідэнтам на наступны тэрмін, і ў гэтым артыкуле хачу давесці да вас, што я планую паспець за гэты час зрабіць.

Па-першае - на чым будзе зроблены асноўны акцэнт - па слядах акупацыі е-Албаніяй і турнірнага тыдня варта адзначыць, што е-Беларусь мае актыўных е-жыхароў, хоць і ў недастаткова вялікай колькасці, але дзякуючы іх сумесным намаганням мы змаглі прагнаць е-албанцаў з нашай зямлі, заняць адзіным атрадам першыя месцы ва ўсіх дывізіёнах краіны, і нават адзначыцца на 98 месцы сярод наймацнейшых харугваў свету! Аднак хочацца, каб у будучых турнірах мы дасягалі падобнага ў менш напружаным рэжыме, займалі больш высокія сусветныя пазіцыі, ды не адзіным, а нават некалькімі самастойными атрадамі. З гэтай мэтай мяркуецца арганізаваць унутры-рэспубліканскія штотыднёвыя турніры накшталт мінулага сусветнага (сачыце за навінамі і абавязкова прымайце ўдзел!).

Па-другое, у сувязі з адсутнасцю на дадзены момант актыўных баявых дзеянняў, будзем гэта кампенсаваць правядзеннем масавых удараў, ды шукаць магчымасць сумесных баявых вучэнняў з суседнімі краінамі ды краінамі-сябрамі, каб падтрымліваць баявы дух і арганізаванасць на належным узроўні 🙂

Па-трэцяе, паспрабуем, наколькі магчыма, ажывіць ўзаемадзеянне розных міністэрстваў ды грамадства з дапамогай рэгулярных зносін у прэсе. Чакайце новых артыкулаў, ды каментуйце болей, ваша меркаванне вельмі важна!

Міністэрскія пасады на мой погляд трэба выдаць наступным актыўным е-жыхарам:
. Прэм'ер-міністр: Ignis Nativus
. Міністэрства фінансаў: Sir Sixpence
. Міністэрства абароны: Alies Bu
. Міністэрства заморскіх спраў: DzeDBaradzeD
. Міністэрства інфармацыі: Kiryl Z Mensku

Мір у вашу хату 🙂


Наша!