а хто ты такі, адкуль ты ўзяўся?

Day 1,825, 12:32 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

прывітаньне, шаноўныя аднапівапартыйцы і іншыя добрыя людзі і нелюдзі!

абвяшчаю, што новы чарнобыльскі вожык пакуль што будзе выкарыстоўвацца ў якасьці афіцыйнага выданьня партыі аматараў піва. ў сёняшній публікацыі распавяду троху аб партыі і яе гісторыі.

партыя аматараў піва існавала ў рэальнай палітычнай прасторе беларусі на пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодьдзя. і яшчэ вернецца. я - адзін з мала людзей што можа с поўным правам выкарыстоўваць яе імя на прасторах eRepublik, таму раблю гэта. рэшта альбо ўжо не жыве, альбо ёй пофіг, альбо іх тут няма. хаця з радасьцю б іх яшчэ пабачыў.

праграмная арыентацыя рэальнай партыі была нацыянал-ліберальнай. ну, зразумела ўсё гэта с добрым настроем і півам. тут пляную праводзіць тую ж лінію с карэктыроўкай на тутэйшую спэцыфіку.

на сапраўдных выбарах партыя аматараў піва ніколі не перамагла, хаця й актыўна удзельнічала. тут будзем браць рэванш 😉

запіс ў партыю адчынены і спансараваны акцыяй я дам вам парабеллум!

праграмныя тэзісы і лёзунгі

прыходзьце да нас!