1568 - [еБелАгляд] - Змены і тое, што атрымліваецца - [BE][+Latin]

Day 1,568, 07:03 Published in Bulgaria Belarus by M.Windu


[Belarusian]

Добры дзень, паважанае спадарства!

Сёння сапраўды даволі інфарматыўны дзень адбыўся. Па-першае, прайшлі выбары прэзідэнтаў краін, а па-другое - новыя змены ў эканамічным модулі.

Станоўчымі рысамі у дадзеных эканамічных зменах з'яўляюцца:

Кантроль над нацыянальнай валютай і ўтрыманне яе ў межах еКраіны, дзе ты жывеш;
Пры цяперашніх курсах адміністрацыя чакае актыўнасці на рынках валют у кожнай краіне, але тут могуць узнікнуць спрэчкі (пра гэта будзьма гаварыць далей).
(калі ў Вас ёсць меркаванні наконт новых пунктаў, буду рады дадаць іх у спіс, бо сам больш не бачу станоўчага).

Адмоўнымі рысамі з'яўляюцца:

Пазбаўленне гульцоў гандляваць і спекуляваць на замежных рынках валют;
Пазбаўленне арганізацый (!) гандляваць і спекуляваць на замежных ранках валют;
Адразу пасля новаўвядзенняў атрымалася так, што той, хто меў больш дарагія валюты, згубіў частку сродкаў. Гандлявалася, напрыклад, СHY, а ў якасці кампенсацыя мы атрымліваем BYR (які танней у 2 разы). Асабліва гэта пакрыўдзіла арганізацыям.
(калі ў Вас ёсць меркаванні наконт новых пунктаў, буду рады дадаць іх у спіс).

Прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог гулец EuroukrX! Шчыра віншуeм яго з новай пасадай і спадзяемся, што гэтая асоба будзе весці еБеларусь у правільным накірунку.

Дзякуй за ўвагу, паньства!




[Belarusian Latin]

Dobry dzień, pavažanaje spadarstva!

Sionnia sapraŭdy davoli infarmatyŭny dzień adbyŭsia. Pa-pieršaje, prajšli vybary prezidentaŭ krain, a pa-druhoje - novyja zmieny ŭ ekanamičnym moduli.

Stanoŭčymi rysami u dadzienych ekanamičnych zmienach zjaŭlajucca:

Kantrol nad nacyjanalnaj valutaj i ŭtrymannie jaje ŭ miežach jEKrainy, dzie ty žyvieš;
Pry ciapierašnich kursach administracyja čakaje aktyŭnasci na rynkach valut u kožnaj krainie, ale tut mohuć uzniknuć sprečki (pra heta budźma havaryć dalej).
(kali ŭ Vas josć mierkavanni nakont novych punktaŭ, budu rady dadać ich u spis, bo sam bolš nie baču stanoŭčaha).

Admoŭnymi rysami zjaŭlajucca:

Pazbaŭlennie hulcoŭ handlavać i spiekulavać na zamiežnych rynkach valut;
Pazbaŭlennie arhanizacyj (!) handlavać i spiekulavać na zamiežnych rankach valut;
Adrazu pasla novaŭviadzienniaŭ atrymałasia tak, što toj, chto mieŭ bolš darahija valuty, zhubiŭ častku srodkaŭ. Handlavałasia, naprykład, CHY, a ŭ jakasci kampiensacyja my atrymlivajem BYR (jaki tanniej u 2 razy). Asabliva heta pakryŭdziła arhanizacyjam.
(kali ŭ Vas josć mierkavanni nakont novych punktaŭ, budu rady dadać ich u spis).


Prajšli prezidenckija vybary, na jakich pieramoh hulec EuroukrX! Ščyra vinšuem jaho z novaj pasadaj i spadziajemsia, što hetaja asoba budzie viesci jEBiełaruś u pravilnym nakirunku.

Dziakuj za ŭvahu, państva!