1543 - [еБелАгляд] - (абноўлена) Новыя місіі: 6 новых квэстаў для гульцоў - [BE]

Day 1,543, 08:22 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, паважанае спадарства!

Адміністрацыя падаравала нам новы пакет місій, але яны тэрміновыя (бо тэматычныя). Заканчваюцца на 1552 дзень. Думаю, што ў кожнага з тых гульцоў, хто шмат грае ў еРэспубліку на працягу некалькі месяцаў, выкананне гэтых місій ня будзе складанай справай. Але і пачаткоўцы маюць вялікую магчымасць на выкананне гэтых місій: не хвалюйцеся, Вашыя былыя місіі нікуды не падзяліся - пасля 1552 дня яны зноў будуць актыўныя.

* усе выявы кліказдольныя





Каб праглядзець Вашыя штодзённыя загады, наведайце галоўную старонку і знайдзіце на ёй "Daily Order". Пасля выканання місіі Вы атрымаеце ажно 15 сілы (!) і 1 золата (!), што вельмі-вельмі добра. 😉





Місія ў асноўным для туклікераў (г.зн. вельмі неактыўных гульцоў). Таму і ўзнагарода нязначная - +10 балаў вопыту




*згадзіць - наняць на кароткі тэрмін (заўв. рэд.)

Узнагарода ў гэтай місіі даволі значная - +1000 месца ў сховішчы. Ці гэта блага? 😉





Націснуць на кнопачцы - справа невялікая. Таму і ўзнагарода такая ж па памеры - +10 балаў вопыту.





Вось тут трэба пазмагацца, панове! Але пачаць лепш за шсё як мага хутчэй, бо ўзнагарода - +30 сілы (!) і 3000 ваенных балаў (дадаюцца да рангу).



Будуць абнаўленні! Так што чытайце і падпісвайцеся на газету. Дзякуй Вам вялікі за тое, што падтрымліваеце "аглядальнік". Будуць урачыстасці, прысвечаныя таму, што Вас стала 100, дарагія чытачы! Рэдактар сваё слова трымае.

Абнаўленне!


Сапраўдны жаўнер:

- Пакажыце, хто Вы ёсць на самой справе ў еРэспубліцы, і Вашае імя не забудуць!
Заўвага: скончыць місію можна толькі да 1552 дня Новага Свету

Патрабаванне наступнае:

Перамажыце не менш за 5 праціўнікаў у кожнай з бітваў за 20 розных краін. У выніку трэба перамагчы 100 праціўнікаў.

Узнагароды:

Місія для актыўных гульцоў, хто любіць вандраваць па Новым Свеце. Вы артымаеце +15 сілы (!) і 3000 ваенных балаў.



На тым пакуль што з Вамі развітваюся.

Поспехаў у жыцці і добрага натрою!


[eRepublik] - information source/крыніца інфармацыі.