1540 - [еБелАгляд] - [Абноўлена двойчы] - еПольшча - натуральны вораг? - [BE]

Day 1,540, 15:30 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Шаноўнае спадарства, вітаем Вас!

Рэдакцыя еБеларускага аглядальніка цяпер мае 100 падпісантаў! Гэта не можа не радаваць. Плануецца неяк адзначыць гэтую падзею, але крыху пазней. Шчыра дзякуем і жадаем усяго лепшага тым, хто падтрымлівае нашу газету і тым самым узровень даверу!

Галоўная падзея мінулых гадзін - абвяшчэнне еЎкраіны як натуральнага ворага ад еПольшчы. У адказ, з вялікім спазненнем, запусцілі НВ і ўкраінцы.



*кліказдольныя выявы



Вы спытаеце: "Якое дачыненне гэта мае да нашае краіны?"

Самае прамое. еЎкраіна нам даволі шмат дапамагла ў бітве з еПольшчай, калі палякі пыталіся выйсці праз нашу краіну і выселіць румынаў з тэрыторый еЛатвіі і еЭстоніі. Тады яны запусцілі нам НВ і хуценька пачалі захапліваць нашыя вобласці.

Як вынік, разам з падтрымкай АЭСЕ (ЭДЭН), палякі пачалі адступаць, і мы адстаялі Віцебскую, а потым вярнулі Гродна. Але ўкраінцы пазбавіліся амаль што ўсіх пагадненняў з астатнімі краінамі (засталося толькі 4), на якія былі выдаткаваны вялікія сродкі.

Гэта, сапраўды, трэба помніць. І кіраўніцтва ў якасці ўдзячнасці, аддала некаторыя вобласці еЎкраіне, каб тая змагла як мага хутчэй аднавіць былыя пагадненні. Гэта быў 1 крок нашае ўдзячнасці.

2 крок можа быць зроблены шляхам аб'яўлення НВ да еПольшчы. Але на гэта няма аб'ектыўных прычын. Паспрабую растлумачыць, чаму.




Па-першае, наша краіна можа аказваць вялікую дапамогу еЎкраіне і без аб'яўлення натуральным ворагам еПольшчу шляхам усталявання прыярытэтам нумар 1 бітваў за еЎкраіну.

Па-другое, у свеце эканамічнага становішча нашае краіны беларусам не патрэбна губляць свае рэгіёны. У нас, на шчасце, цяпер няма войнаў.

Па-трэцяе, наша краіна не такая моцная ў параўнанні з еПольшчай. Ваенны ўплыў палякаў перавышае наш больш чым у 40 разоў. Як вынік, толькі разлік на актыўную дапамогу краін АЭСЕ-ТЭРРА выратоўвае сітуацыю. А гэта значыць, што аб'яўленне НВ з нашага боку - звычайная дэманстратыўнасць у паводзінах.




У свеце сказанага ніжэй прапаную галасаваць супраць аб'яўлення натуральнага ворага еПольшчу і прытрымлівацца сяброўскіх учынкаў, што змогуць дапамагчы еЎкраіне.

еБеларусь заўсёды будзе падтрымліваць суседзяў з еЎкраіны! Наша дапамога ў будучых бітвах будзе адчувацца, але сэнсу аб'яўлення НВ з нашага боку намя.


Хочацца сказаць, што толькі разам мы зможам зрабіць нашых грамадзян лепшымі, толькі разам мы можам эфектыўна дапамагаць адзін аднаму. І толькі ад нас залежыць будучыня краіны!

[UPD]

*кліказдольная выява

Пакуль што вялікая просьба НЕ ГАЛАСАВАЦЬ у праекце закона пра НВ! Чакаем рашэшшя з канферэнцыі АЭСЕ-ТЭРРА!

[UPD 2]
Рашэннем кіраўніцтва просьба кожнаму кангрэсмену галасаваць СУПРАЦЬ НВ! Дзякуй за ўвагу!




На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.


Пры падтрымцы "БРАТ" :