1532 - [eБелАгляд] - [FAQs] - Крыху звестак пра новыя змены - Пераклад - [BE]

Day 1,532, 11:43 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, шаноўнае спадарства!

Нас ужо ажно 94 чалавекі, чаму рэдакцыя вельмі ўдзячная і рада. Дзякуй Вам, грамадзяне за давер і падтрыманне ўзроўня нашае газеты! Толькі з Вамі мы ідзем наперад і інфармуем насельніцтва пра важныя падзеі!

Сёння газета прапаноўвае Вам ужо пераклад іншага артыкула вельмі знаёмага гульца пра новыя змены. Гэты артыкул даволі папулярны, таму будзе вельмі добра, калі і беларускамоўная версія з'явіцца.




Верагодна, шмат хто з Вас заўважылі (а дакладней, не маглі не заўважыць) змен ад нашых любых адміністратараў. У дадзеным артыкуле я паспрабую коратка распавесці з чаго гэтыя змены складаюцца.

Унесеная у звычку My Land ператварылася ў My Places і выглядае па-іншаму:



Зверху мы бачым 4 катэгорыі: Companies, Training Grounds, Storage і Health Buildings. Уласна кажучы, нічога асаблівага - проста раней усе будынкі былі ў адным месцы... Ніжэй прыведзены адказы на пытанні, што з'явіліся ў мяне падчас абмеркавання новай сістэмы.

Як прапрацаваць у якасці кіраўніка?

Для гэтага Вам неабходна звярнуць увагу на радок Work as Manager. Проста выдзеліце цэтлік чалавека насупраць патрэбнай кампаніі і націсніце Start Production справа ўнізе. Можна адпрацаваць на ўсіх кампаніях у якасці кіраўніка, проста адзначыўшы усе патрэбныя цэтлікі ў радку.

А калі я абяру адразу ўсе свае фірмы для адпрацоўкі ў якасці кіраўніка, у мяне іх больш за 10 і, адпаведна, у мяне патраціцца больш за 100 здароўя (ололо)?

Не. Здароўе будзе аднаўляцца аўтаматычна, і гэта не залежыць ад колькасці фірма, на якіх Вы адпрацуеце. Толькі б месца ў сховішчы хапала!

Як выкарыстоўваць наемны труд?

Для гэтага Вам неабходна звярнуць увагу на радок Employess. Пасля таго, як ваш працоўны адпрацуе, Вы можаце выкарыстаць вынікі яго працы. Інакш кажучы, пасля адпрацоўкі Ваш супрацоўнік папоўніць лічыльнік Employees assigned (супрацоўнікаў, што адпрацавалі) і Вы зможаце накіраваць яго прадукцыйнасць на ту ці іншую кампанію па вашаму выбару! Для гэтага проста адзначце ў радку Employees патрэбны нумар цэтлікаў сцпрацоўнікаў і націсніце Start Production.

Ого, я магу размяркоўваць працоўных па фірмах! Ці гэта значыць, што цяпер няма ліміту ліка працоўных?

Як бачна з выявы, што вышэй, Вы ня можаце адправіць больш за 10 супрацоўнікаў на працу на ку5 фірме і больш за 1 супрацоўніка на працу на ку1 фірму. аднак, гэта пазавкае толькі тое, што адначасова нельга адправіць 10 супрацоўнікаў на 1 ку5 фірму! А калі паўтарыць аперацыю некалькі разоў? Адпрацавала N чалавек - накіраваў іх на прадукцыйнасць на патрэбную фірму, потым яшчэ раў, і яшчэ, і яшчэ! Няма мяжы безграніччу? На жаль, ліміт усё-ткі ёсць. Абмежаванне наступнае: Вы не можаце наняць той лік супрацоўнікаў, што большы за месцы на Вашых фірмах. Выглядае гэта недзе так:


Як даведацца, хто з супрацоўнікаў адпрацаваў, а хто - не?

Пераходзім у My Places -> укладка Companies -> радок Employess -> побач Manage employess


Як убачыць, колькі прадукцыі вырабляецца на патрэбнай фірме?

Проста адзначце адзін (каб убачыць вынік працы 1 супрацоўніка) цэтлік чалавека насупраць патрэбнай кампані.

Ці можна накапліваць прадукцыйнасць супрацоўнікаў на благі момант (ці захоўваць яе да наступнага дня)?

Так, можна. Тая прадукцыйнасць, што была не выкарыстана, пераходзіць на наступны дзень.

Як патрэніравацца?

Пераходзьце па другой укладцы (Training Grounds) і абярыце патрэбныя тыпы трэніроўкі (проста адзначце цэтлікі насупраць тыпаў трэніровак), а потым націсніце Train справа ўнізе.


Як прагледзець сховішча і выставіць прадукцыю на продаж?

Для гэтага абярыце трэцюю ўкладку (Storage) і выканайце патрэбныя дзеянні.

Навошта наогул патрэбная чацвёрная ўкладка (Health Buildings)?

Для прагляду ўзроўня Вашага Гарадскога Цэнтра і дадатковых будынкаў, што павялічваюць лімміт здароўя. Гэтыя будынкі - назаўсёды, г. зн. яны не маюць абмежаванняў па часе.


ці магу я паглядзець, як жывуць мае суседзі (глянуць My Places знаёмых і не вельмі людзей)?

Не, цяпер гэтага рабіць немагчыма.

Вось, здаецца ўсё, што трэ распавесці было пра змены... Ёсць, канечне, некалькі дадатковых штук, але яны ня вельмі выжныя. Увогуле змены даволі добрыя, бо яны дазваляюць хутка адпрацоўваць на ўсіх фірмах і патрэніравацца. Таксама, паслаблена абмежаванне працоўных на 1 фірме. На самой справе, цяпер абмежаванне толькі адно - агульная колькасць месцаў на ўсіх Вашых кампаніях!



На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул. Калі Вам спадаалася газета, калі ласка, распавядайце пра яе сябрам і знаёмым.

Дзякуй за ўвагу, панове!


Пры падтрымцы "БРАТ" :