1531 - [еБелАгляд] - Выпуск №5 - [BE]

Day 1,531, 06:09 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Колькасць падпісантаў "еБеларускага аглядальніка" ужо цягнецца да 90 чалавек, чаму рэдакцыя вельмі ўдзячная і рада. Дзякуй Вам, грамадзяне за давер і падтрыманне ўзроўня нашае газеты!


Змест такі:
1) Палітыка: кангрэс;
2) Ваенная сфера: вайна з еРасеяй і еПольшчай;
3) Эканоміка: змена падаткаў, розныя пазіцыі і вынікі;
4) Сфера інфрамавання: змены ў штодзённых квэстах;



Кангрэс еБеларусі


У студзені наш кангрэс складаюць даволі шмат асоб. Адзн чалавек адразу выйшаў пасля арымання 5 золата. Але гэта ня вельмі важна. Важна тое, што кангрэс цяпер мае новы фармат абмеркавання законапраектаў. Гэты фармат апынуўся для большасці асоб даволі зручным, таму будзьма спадзявацца, што і надалей размовы будуць весціся ў такім напрамку.

Хочацца спадзявацца. што цяпреашні кангрэс еБеларусі пакажа сябе даволі актыўнай установай, будзе весці размовы з грамадзянамі па тлумачэнню праектаў. Цяпер, калі грамадзянін хоча даведацца пра нейкі законапраект, ён можа напісаць ліст сюды, ці зайсці на гэтую старонку. Вам будзе дана актуальная і своечасовая інфрамацыя.




Вайна еРасеі з еПольшчай




Падзеі на паўночна-заходнім фронце набываюць статут "па пагадненню". Вось толькі не вядомымі застаюцца рэакцыя еРасеі і рэакцыя еЛатвіі на "пагадненне". Сапраўды, у еЛатвіі ніхто ня будзе пытацца наконт здачы яе рэгіёнаў у арэнду, таму можна думаць, што латышы ня аддадуць проста так свае вобласці.

Сітуацыя з еРасеяй таксама ўчора была нявызначаная. еПольшча аб'явіла НВ еРасеі, аднак у адказ быў задушаны законапраект. Цяпер расейцы зноў пытаюцца ўзняць новы праект наконт НВ.








Змена падаткаў

Самая першая гутарка ў нашым кангэсе была звязана з падаткамі на зброю і ежу. Але больш увагі ўсе выдзялілі падаткам на зброю. У нашай краіне няма бонусаў на сыравіну для танкаў ці пушак, таму і падаткі, адпаведна, былі звязаныя з імпартам. На імпарт падатак 19%, і гэта пазбаўляла імпарцёраў ставіць на продаж танкі ў нашай краіне. Але разам з тым краіна не атрымлівала значныя сродкі з-за таго, што падатак на дадатковую вартасць быў толькі 1 працэнт.


У сувязі з гэтым быў унесены праект на змену падаткаў: імпарт панізіць да 1%, а на дадатковую вартасць падняць ла 20%. У гэтых дзеяннях ёсць як станоўчыя рысы, так і адмоўныя. Адной з адмоўнай (і самай значнай) з'яўляецца тая, што беларусы ня будуць канкурэнтаздольнымі ў такой. сітуацыі. У процівагу быў аргумент такі: казна нашае краіны будзе атрымліваць на 20% падаткаў больш, чым цяпер у зброевай крыніцы.



Змены ў штодзённых квэстах

Сітуацыя наконт штодзённай узнагароды была даволі спякотная: былі напісаныя артыкулы, нават рэдакцыя ў плане жартаў вырашыла зрабіць выяву, якую, на яе погляд, маглі бачыць гульцы пасля выканання місіі з 25 ворагамі. Прапаноўваем яе Вам.



Як высветлилася, жарт практычна апынуўся рэальнасцю. Але рэдакцыя лічыць, што магчымаць абіраць часткі была б даволі папулярнай сярод усіх гульцоў. Штож, сэ ля ві.

Цяпер нам будуць выдавацца 5 розных частак для базук, і гэта вельмі зручна для жаўнераў. Цяпер ня трэба біць толькі танкамі ці іншай зброі, каб захаваць базукі. Адміністратары зрабілі ўсё ў гэты раз добра, таму мы дзякуем ім за гэта.




На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул. Калі Вам спадаалася газета, калі ласка, распавядайце пра яе сябрам і знаёмым.

Дзякуй за ўвагу, панове!


Пры падтрымцы "БРАТ" :