1524 - [еБелАгляд] - Выпуск №4 - Падзеі перадкангрэсійныя - [BE]

Day 1,524, 11:46 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, шаноўнае спадарства!

У апошні час еБеларусь апанавала цішыня. У прэсе, вядома. Толькі некалькі пільных асоб публікуюць свае артыкулы, каб даць ведаць аб сваім існаванні. "еБеларускі аглядальнік" цягнецца да ідэалаў разам з усімі рэдактарамі нашае прэсы. І наша рэдактарская група шчыра дзякуе тым, хто падпісаўся на выпускі і тым самым падтрымлівае давер на ўзроўні.

Для нас кожны падпісант - крок наперад, крок да ўдасканальвання нашай працы. Дзякуй Вам, спадарства, за тое, што абіраеце еБелАгляд!


На сённяшні дзень змест такі:
1) Палітыка: кандыдаты ад партыі SP;
2) Ваенная сфера: аналіз ваенных падзей з еЎкраінай.




Партыя SP


Партыя SP была створана ня дзеля дасягнення якіх-небудзь палітычных мэт, ня дзеля адасаблення ад астатніх гульцоў еРэспублікі ў нашай краіне. У гэтай партыі ёсць свае ўласныя мэты і метады іх дасягнення. Партыя не разглядала палітычную ўладу як структуру і як орган: яна адмаўляла існаванне гэтага. Сябры партыі ніколі не пакідалі гулькоў, калі ім была патрэбная нейкая дапамога, пераважна пачаткоўцам.

Пасля "рэбрэндынга" (а калі прасцей - змены назвы) шлях дасягнення нашых мэт змяніўся, але ў добры бок. У SP з'явілася шмат ідэй і мэт, якіх трэ дасягнуць. І Вы, паважаныя грамадзяне, можаце дапамагчы партыі зрабіць гэта. Толькі з Вамі наша партыя будзе мець уплыў і развіццё!

Тым не менш, партыі неабходна большасць галасоў у вырашэнні пастаўленых задач. Але гэта ня значыць тое, што партыя - палітычная структура.
25 студзеня будуць праведзены выбары ў парламент. Калі Вы хочаце і жадаеце, то можаце падтрымаць нашых кандыдатаў на пасаду кангрэсмена. Вось яны:

Менская вобласць: UPD/Абноўлена
1) Лявонік;
2) Імператар Аляксандр. Ягоная праграма;
3) Яўген Чэн. Ягоная прэзентацыя тут;
4) Яўген Джаст II. Вось праграма да выбараў;
5) Анджэй Карповіч са сваёй праграмай.
6) ГетманБай, яго праграма невялікая. Вось тут

Гродзенская вобласць: UPD/Абноўлена
1) АйПрофет
2) Влад Драк
3) Філёзаф

Брэсцкая вобласць:
UPD/Абноўлена
1) Белы71 са сваёй праграмай
2) Антон з Чаркас
3) Нік Мельнік
4) хххПроххх
5) Варгот_бай

Магілёўская вобласць: UPD/Абноўлена
1) ФроггІІ
2) Рэнгару

Хочацца адзначыць, што ня трэба перагаласоўваць за кандыдатаў, бо Ваш голас можа спатрэбіцца яшчэ некалькім кандыдатам. Звыяайна дастаткова ад 4 да 5 галасоў.

У мінулы раз рэдакцыя адзначала, што праграм у снежні месяцы было няшмат. Але цяпер мы адчуваем вялікі гонар і задавальненне за нашых кандыдатаў. Гэта значна павялічвае іх шанцы на атрыманне новай (ці чарговай) пасады.

Пераходзім да ваенных падзей з еЎкраінай





За апошні час было ўзнята 2 паўстанні ў Магілёве. Грамадзяне хочуць дадатковых месцаў у кангрэсе, і гэта зразумела: еБеларусі патрэбна больш дзеячаў дзеля паляпшэння сітуацый на знешнім і ўнутраным накірунках.

Але, паважанае спадарства, рэдакцыя газеты і аналітык ТБД, разам з Прэзідэнтамі еЎкраіны і нашае краіны, заклікаем Вас ня біць у цяперашнім паўстанні ў Магілёве! Гэтае паўстанне будзе задушана.

Па пагадненню з нашымі суседзямі Магілёў змогуць нам вярнуць толькі заўтра. Таму, калі ласка, накіроўвайце свае сілы на больш важныя бітвы, напрыклад, у Баварыі (за Нямеччыну) ці іншыя бітвы нашага звязу.



На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!