1518 - [еБелАгляд] - Для партыйцаў SP + аналіз ваенных падзей - [ВЕ]

Day 1,518, 02:44 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, шаноўнае спадарства!

Пасля больш чым тыднёвага перапынку газета "еБеларускі аглядальнік" вяртаецца да працы, і рэдакцыя спадзяецца, што Вам будзе цікава чытаць гэты выпуск.

Перш за ўсё рэдакцыя хоча зрабіць агляд падзей у партыі "Socialist Party" перад і пасля выбараў прэзідэнтаў, а таксама распавесці пра наступныя планы і крокі гэтай партыі для гульцоў.

На сённяшні дзень змест такі:
1) Палітыка: Вынікі выбараў у партыі SP;
2) Ваенная сфера: аналіз ваенных падзей з еПольшчай.


У добры шлях!




11 студзеня было створана апытанне для партыйцаў з SP. Лік прагаласаваўшых быў даволі вялікі, чаму рэдакцыя дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у апытанні. Але было і некалькі пытанняў з боку партыйцаў. Напрыклад, былі сумневы, што Ланцкарон будзе кіраваць партыяй з-за тукліку, у якім ён знаходзіцца. Таксама былі заклікі галасаваць не за Ланцкарона, а за іншых кандыдатаў.

Адзінае, што магу адказаць, - не хвалюйцеся! Ланц заўсёды быў і будзе з намі. Той спіс спраў, што быў закладзены падчас яго праграмы (прэзідэнцкай) і маёй (для партыі), будзе выкананы паступова.

Вось параўнальныя дыяграмы. Дакладнасць апытання ў гэты раз была вельмі высокая.






Ідзем далей. Разглядаць будзем падзеі на франтах.



Становішча нашай краіны на франтах значна стабілізуецца. Па пагадненням мы пакуль не забіраем нашы вобласці, што знаходзяцца пад уплывам еЎкраіны. Таксама па пагадненнях еЛітва захапіла Віцебскую вобласць. Але мы маем толькі 40-працэнтны бонус да вытворчасці ежы.

Літва, якая прайграла ў вайне з нашай краінай, мае такія ж самыя ўмовы развіцця ежавай вытворчасці. Вельмі сумна не адчуваць сябе пераможцамі. Мабыць такі лёс у нас, беларусаў.



Нашай краіне, як зразумела, патрэбна весці значна іншую ваенную палітыку. Што кіраўніцтва і робіць. Нам патрэбныя бонусы да вытворчасці ежы і зброі, вось таму напад на еПольшчу можа вырашыць гэтыя пытанні. Адзначым, што некалькі дзён таму палякі спрабавалі акупаваць нашыя вобласці, але на наступны ж дзень пасля акупацыі вобласці былі вызваленыя.

еПольшча не вельмі моцная дзяржава на гэты момант. Яе рашэнні значна зменлівыя: то яна нападае на нашу краіну, то аб'яўляе НВ еГерманію. Гэта дае падставы меркаваць аб тым, што еПольшча пасля адасаблення ад свайго альянсу ня можа алэкватна ацэньваць свае магчымасці.

У еБеларусі ў свеце гэтых падзей з'яўляецца шанец вайваць з палякамі. І гэтаму спрыяюць нашыя адносіны ў АЭСЕ, з еРасеяй і краінамі ТЭРРЫ. Зараз ідзе бітва за Мазовію, таму ў нас ёсць шанец атрымаць перамогу.

Гэта можа выглядаць як аванцюра, але хто мог чакаць таго, што еПольшчы ўвогуле ня будзе на мапе еСвету? Хто мог нават думаць пра тое, што еБеларусь будзе ваяваць з палякамі? Вайной з еПольшчай мы адцягваем сілы палякаў, дапамагаючы пры гэтым іншым краінам еСвету. А гэта - праяўленне сяброўства да нашых саюзнікаў. Сяброўства - вельмі каштоўная рэч у гэтай гульні. Калі мы дапамагаем саюзнікам - яны дапамагаюць нам.




Дзякуй за ўвагу!