1506 - [еБелАгляд] - Вынікі апытання грамадзян - [BE]

Day 1,506, 12:17 Published in Belarus Belarus by M.Windu

Вітаю Вас , паважанае спадарства!

Гэты артыкул будзе невялікі, але спадзяюся, што для Вас ён застанецца інфарматыўным і карысным.

Выбачайце мяне за тое, што пішу не так часта, як жадаю. Але дзякуй чытачам за тое, што аддаеце ўвагу "еБеларускаму аглядалніку". Рэдакцыя шчыра дзякуе Вам - 78 падпісантам!



Тэрмін заканчэння новых місій цяпер - да 1512 дня. Так што той, хто не паспеў, мае магчымасці выканаць квэсты і атрымаць добрыя ўзнагароды. Толькі не выконвайце місію, дзе патрэбна 3 разы ўвайсці ў топ-5 у бітвах 🙂

Для ангельскамоўных гульцоў ці тых, хто валодае ангельскай. Нядаўна пайшлі чуткі пра нейкі ку-6 гарадскі цэнтр. Яны не збыліся, але гульцоў напалохалі даволі значна.


(для прагляду поўнамернай выявы націсніце на тую, што вышэй)
Дзякуй / Thank You, Kapetanoo

Маўляў, павелічэнне ўзроўня з 5 да 6 каштуе 10000 меснай валюты і патрабуе наяўнасць ку-6 танкавай фірмы. Добра, што такой прапановы ад адміністрацыі не паступіла, бо незадаволеных гульнёй асоб увогуле даволі шмат і без гэтага.



Вынікі апытання былі для мяне нечаканымі, бо думаў, што будзе хоць некалькі гульцоў з партыі "Адраджэнне", але не апынулася ніводнага. На гэта ёсць свае прычыны, якія ведаюць мабыць толькі сябры той партыі.

Такім чынам Вы можаце бачыць дадзеныя ніжэй.



Вынікі апытання:

1) За каго будзеце галасаваць на выбарах?
- Ланцкарон 70%
- Адкід 15%
- Доктар Ватсан 6%
- Ня буду галасаваць 9%


2) Сябрам якой партыі Вы з'яўляецеся?
- Radzima 3%
- C B A 33%
- Adradzenne 0%
- Orange 2.0 12%
- Freedom Belarus 12%
- Narodnaja Hramada 24%
- Communist Party of Belarus 9%
- Не ўваходжу ў партыю 6%


Вось тут падцверджанне.



Чаканыя рэзультаты выбараў (з карэкцыяй колькасці ўдзельнікаў у партыі "Адраджэнне" наступныя:

1) За каго будзеце галасаваць на выбарах?
- Ланцкарон 52%
- Адкід 36%
- Доктар Ватсан 6%
- Ня буду галасаваць 6%

2) Сябрам якой партыі Вы з'яўляецеся?
- Radzima 2%
- C B A 25%
- Adradzenne 25%
- Orange 2.0 9%
- Freedom Belarus 9%
- Narodnaja Hramada 18%
- Communist Party of Belarus 7%
- Не ўваходжу ў партыю 5%




UPD! Абноўлена! Чаканыя вынікі галасавання:

- Ланцкарон 56%
- Адкід 40%
- Доктар Ватсан 5%

Рэальныя вынікі выбараў:

- Ланцкарон 43% (-13% ад чаканага рэзультату)
- Адкід 49% (+9😵
- Доктар Ватсан 8% (+3😵

Можна сказаць, што партыйцы "Адраджэння" даволі актыўна прагаласавалі на выбарах і што актыў кампаніі за Адкіда даволі добра рабіў сваю агітацыю. Можа даволі актыўна кампанія і ўдзельнічала ў галасаванні.. Але кандыдат Адкід атрымаў тэмпабан (часовае блакаванне доступу ў еРэспубліку) за галасаванне за іншых людзей (версія рэдакцыі).

Апытванне, як паказалі падзеі, было не ідэальным. Бо ўдзелу пачаткоўцаў у апытванні не было ці практычна не было. Ды яшчэ некалькі аспектаў гралі важную ролю. Чакаецца, што будуць зроблены адэкватныя вывады.





Было апытана (арыентаванне на колькасць прагаласаваўшых на мінулых выбарах):
- Фактычна 20% актыўнага насельніцтва;
- Чакана 25% актыўнага насельніцтва;



Рэдакцыя спадзяецца, што Вам захочацца і далей чытаць нашу газету, паважанае спадарства!
На тым сёння ўсё, да сустрэч!