1500 - [еБелАгляд] - С В А Special article - [BE]

Day 1,500, 08:11 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, паважанае спадарства!

Дадзены выпуск выдаецца спецыяльна для партыі С В А, таму ў ім ня будзе вызначана тэм ці падтэм. Але рэкамендуецца, каб усе грамадзяне прачыталі дадзены артыкул. Рэдакцыя еБеларускага Аглядальніка шчыра дзякуе тым 6 асобам, што за апошні час падпісаліся на газету!



У дадзеным артыкуле:

1) Выбары партыйнага прэзідэнта С В А. Вынікі апытвання;
2) Рэфармаванне партыі: некаторыя значныя моманты ў сацыяльнай сверы;


Выбары партыйнага прэзідэнта С В А. Вынікі апытвання

Для Вас быў праведзены апыт па гэтаму пытанню. Па рэзультатах выгуляў Ланцкарон (50 адсоткаў галасоў). 2-е месца заняў айПрофет (33 адсоткі). 17 адсоткаў набраў Ліберцін. Дзякуй усім прагаласаваўшым за актыўнасць!



Хочацца адзначыць, што з вяртаннем Ланцкарона ў нашу суполку актыўнасць гульцоў значна павялічылася. Я гэтаму таксама вельмі рады і спадзяюся, што ў бліжэйшы час нас чакае фан і нешта па-сапраўднаму незвычайнае!



Рэфармаванне партыі: некаторыя значныя моманты ў сацыяльнай сверы

Ныдыходзіць Новы год. І хочыцца, каб мы яго сустрэлі радасна і з адчуваннем годнасці. Таму прапаную Вам некаторы моманты, што, магчыма, будуць уведзены ў нашай партыі.

1. Стварэнне сістэмы ўзаемадапамогі дзеля паляпшэння ўзроўня фірм

Дадзеная сістэма будзе дзейнічаць у межах зніжак у гульні еРэспубліка, але і будзе разгледжана магчымасць, каб сістэма працавала і кожны дзень. Сутнасць яе наступная: партыйцамі ствараецца фонд, куды будуць дасылацца грошы і золата, у любой колькасці. Затым ствараецца спіс тых ўдзельнікаў, каму патрэбны грошы дзеля апргрэйда фірмы. Патрэбныя сродкі будуць дасылаца асобе, і ў хуткім часе сродкі будуць вяртацца ў фонд.



Аналогія сістэмы - выдача крэдытаў у БеларусБанку. Але нашая сістэма значна больш устойлівая і заснаваная толькі на дабраахвотнах пачатках. Т.ч. кожны, каму патрэбны сродкі і кожны, хто хоча, каб грамадзяне былі больш менш роўнымі ў нашай краіне, можа папоўніць гэты самы фонд. Фонд можа папаўняцца як штотыднёва, так і штомесячна. Тэрміны будуць абмяркоўвацца ў партыі.

2. Стварэнне фонда для падтрымкі грамадзян-партыйцаў у еРэспублікі

Дадзены фонд будзе працаваць так, як і працуе сістэма, апісаная вышэй. Толькі ў гэты раз фонд будзе дапамагаць асобам, каму патрэбны сродкі для хутчэйшага асваення гульні. Дадзены фонд будзе дзейнічаць пераважна для пачаткоўцаў.



Фонд будзе збіраць ежу, зброю, грошы і золата для далейшай раздачы гэтага дабра партыйцам.



Хочацца сказаць, што толькі разам мы зможам зрабіць нашых грамадзян лепшымі, толькі разам мы можам эфектыўна дапамагаць адзін аднаму. І толькі ад нас залежыць будучыня партыі!

На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.



Дзякуй за ўвагу, панове!