1498 - [еБелАгляд] - Выпуск №4 - С В А - [ВЕ]

Day 1,498, 13:02 Published in Belarus Belarus by M.Windu
(с)
Добры вечар, паважанае спадарства!

Дадзены выпуск выдаецца спецыяльна для партыи С В А, таму ў ім ня будзе вызначана тэм ці падтэм. Але рэкамендуецца, каб усе грамадзяне прачыталі дадзены артыкул. Рэдакцыя еБеларускага Аглядальніка шчыра дзякуе тым 2 асобам, што за апошні час падпісаліся на газету!



"Швейцарскае пытанне"

Сёння да мяне прыйшоў ліст ад прадстаўніка адной з партый у Швейцарыі. Тэскт паведамлення быў наступны

"Hi I'm the leader of Antiimperialist Party of eSwitzerland, is there anybody in your party who could join our cause, we'd like to create a Socialist State!"


(Прывітанне, я лідар Антыімпералістычнай партыі еШвейцарыі. Ці ёсць хто-небудзь, хто гатовы далучыцца да нас, бо мы хочам стварыць Сацыялістычны Лад!)

Калісьці беларусы ўжо бывалі ў гэтай краіне. Можа, у кагосьці настальгія ці нехта хоча новых прыгодаў у прасторы еРэспублікі? Так што, сябры, вырашайце. Калі Вас зацікавіла дадзеная прапанова, накіроўвайце свае лісты да мяне.



Выбары ў парламент: вынікі
Прайшлі выбары ў парламент. Шчыра віншую ўсіх удзельнікаў! Але заклікаю Вас: пішыце праграмы, рабіце ўсё магчымае дзеля нашай незалежнасці і росквіту! Я на Вас разлічваю!

Для Вас быў падрыхтаваны невялічкі верш, думаю, што спадабаецца ўсім 🙂

Прайшлі выбары ў парламент,
Шмат каго абралі мы.
Што ж, чакаем фана з вамі,
Кангрэсмен, не падвядзі!

Будзе весела ў нас жа,
Бо вас ажно трыццаць тры!
Кожны дзень закон пакажа,
Кангрэсмен, не падвядзі!

Шмат хто золата аддаў-
Праданэйціў у казну.
Ну а той, хто не паклаў,
Ваяваць будзе ва ўсю

За нашу родную краіну,
Ад акупантаў бараніць
Яе мы будзем разам, шчыльна.
Стаяць сцяною, біць ды біць!




Таксама, шаноўныя ўдзельнікі партыі С В А, прапаную Вам прайсці
апытанне наконт будучых прэзідэнцкіх выбараў і выбараў прэзідэнта партыі. Дзякую загадзя!



На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!