1495 - [еБелАгляд] - Выпуск №3 - [BE]

Day 1,495, 08:28 Published in Belarus Belarus by M.Windu
(с)
Добры вечар, паважанае спадарства!

Рэдакцыя еБеларускага Аглядальніка вельмі ўдзячная Вам, чытачы, за тое, што абіраеце нашу газету. Супольнасць наша паціху расце: нас ужо 68! Вялікі Вам дзякуй за гэта!



Фонавая музыка 🙂
Пачынаем!

На сённяшні дзень змест такі:
1) Палітыка: кангрэсійныя выбары еБеларусі: партыя С В А;
2) Ваенная сфера: бітва ў Дайнаве;



Кангрэсійныя выбары еБеларусі: вынікі дзейнасці, партыя С В А
Кангрэсійныя выбары ў нашай краіне - часцей за ўсё жаданне атрымаць +5 золата і мядальку, што будуць задавальняць адчуванне ўласнай значнасці. Але ў мяне такога жадання не ўзнікала. Вось ужо 2 месяцы я з'яўляюся кангрэсменам еБеларусі. Мая дзейнасць была звязана з вельмі добрымі асобамі, што на працягу тэрміна маёй працы мне дапамагалі і ўзаемадзейнічалі са мною (сябры, Вы сябе ведаеце).

Трэ падвесці вынікі маёй працы, таму прапаноўваю азнаёміцца з імі:

1) інтэграцыя беларускай мовы ў паўсядзённае жыццё гулькоў еРэспублікі. Пераклад на бел. мову артыкулаў быў наладжаны з гульком Murashkokmit і Blutmond. Больш прапаноў па ўзаемадзеянню не паступала, на жаль;

2) сістэма цэпаў з гулькоў, якія працуюць на нацыянальных фірмах, тым самым умацаванне, паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва ды зніжэнне цэнаў на тавары. Дзейнічае ня вельмі моцна, але стабільна, чаму я вельмі рады;

3) стварэнне лакальнай версіі часопіса "The Voice of EDEN" на рускай і беларускай мовах дзеля інфармавання гульцоў аб падзеях нашага звязу. Думаю, што гэта - вялікае дасягненне для еБеларусі і што Вам было цікава чытаць беларускамоўную версію часопіса;

4) змена падаткаў на зыходныя зброевыя матэрыялы. Адмоўных змен у цане на матэрыялы не было, таму можна лічыць паспяховай гэтую ідэю.


То былі самыя значныя вынікі маёй дзейнасці. Дзякуй Вам, сябры, што галасавалі за мяне. Але ў гэтым месяцы мяне ў кангрэсе ня будзе.
Хочацца даць толькі 2 парады: не сядзіце без працы на месцы кангрэсмена, бо ад Вашай актыўнасці залежыць будучыня нашай краіны! Рабіце ўсё дзеля паляпшэння становішча гулькоў!



Партыя С В А

Партыя С В А была створана ня дзеля дасягнення якіх-небудзь палітычных мэт, ня дзеля адасаблення ад астатніх гульцоў еРэспублікі ў нашай краіне. У гэтай партыі ёсць свае ўласныя мэты і метады іх дасягнення. Партыя не разглядае палітычную ўладу як структуру і як орган: яна адмаўляе існаванне гэтага. Анархічныя погляды партыі робяць яе больш блізкімі да гульцоў, таму што сябры С В А ніколі не пакідалі гулькоў, калі ім была патрэбная нейкая дапамога, пераважна пачаткоўцам.

Тым не менш, каб дасягнуць мэты знішчэння ўлады, партыі неабходна большасць галасоў у вырашэнні пастаўленых задач. Але гэта ня значыць тое, што партыя - палітычная структура.
25 снежня будуць праведзены выбары ў парламент. Калі Вы хочаце і жадаеце добрай будучыні нашай краіны, можаце падтрымаць нашых кандыдатаў на пасаду кангрэсмена. Вось яны:

Менская вобласць:
Ліберцін

Магілёўская вобласць:
Рэнгару
Юнкерс5

Віцебская вобласць:
Філёзаф

Гомельская вобласць:
Дэлія64
ГетманБівай
Анджэй Карповіч
Джоаннес Вор

Гродзенская вобласць:
АйПрофет

Брэсцкая вобласць:

Лявонік
ФроггІІ
Пархан1989

У Дайнаве няма кандыдатаў.
Хочацца адзначыць, што ня трэба перагаласоўваць за кандыдатаў, бо Ваш голас можа спатрэбіцца яшчэ некалькім кандыдатам. Звыяайна дастаткова ад 4 да 5 галасоў.
Адзінае, што мяне не вельмі суцяшае, гэта тое, што амаль ніхто з кандыдатаў не мае кангрэсійнай праграмы. Кандыдаты! Ад Вас залежыць будучыня еБеларусі! Людзям трэ ведаць, што Вы зможаце зрабіць дзеля краіны! Нават у Блютмонда ёсць свая праграма, эх.


Бітва ў Дайнаве
Фонавая музыка!

Беларусы! Вільня павінна быць нашай! Не дамо летувісам захапіць рэгіён і правесці ім кангрэсійныя выбары! Пакажам, што мы можам і пераможам! Захаваем бонус 20% на вытворчасць зброі!

Але для гэтага трэба перадолець значную сцяну ад адміністратараў (а можа, гэта так і спецыяльна зроблена):


Націскаем, каб далучыцца да Беларусі, і бачым наступнае:

Будзем спадзявацца, што гэта сапраўды технічны недахоп у модулі і што ў хуткім часе мы зможам ваяваць за нашу краіну!



На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!