1472 - [еБелАгляд] - Добрай раніцы! [BE]

Day 1,471, 23:18 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрай раніцы, шаноўнае спадарства!

Маленькая замалёўка:

Прыйшоў аднойчы ў другі свет чалавек, і адразу пабачыў прапановы ад розных капіталістаў: "Купляй каву са зніжкай! Нам толькі патрэбны твая картка. Мы ідзем насустрач твайму бізнэсу! Нам толькі патрэбны твае грошы".
Чалавек падумаў: "Цуды! Я ня думаў, што і тут з мяне будуць пытацца выцягваць сродкі. Я ж тут не дзеля бізнэсу. Мне проста цікава, што гэта за свет такі".

Ён прайшоў міма. Можа сёння ён не памыліўся...



Ну а наогул вось прапаноўваю вершык на "злосць дня":
Фонавая музыка!

Калі раптам адчуеш, што еРэпа ёсць блага
І жыццё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш, што ты быў пачаткоўцам таксама.
Ды й усе, хто заходзіў у гульню.

Калі пішаш ты ліст ці ў артыкул каментар -
Ты з людзьмі ўсталюеш кантакт!
Зразумееш, што быць лепш актыўным аб'ектам,
Ад жыцця браць усё. Рабі так:

Гэй-на-на-на-най! Ты пачакай, і зніжкі пабачыш,
Гэй-на-на-на-най, ты пачакай, ты пачакай!




Слухаем і атрымліваем зарад станоўчага ад музыкі на ўвесь дзень!
Дзякую за ўвагу, панове!