1469 - [еБелАгляд] - Выпуск №1 [BE]

Day 1,469, 14:34 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, шаноўнае спадарства!

Вось разгортвае свае дзеянне новая газета. І не таму, што мне захацелася атрымаць мядальку з 1000 падпісантаў. Не! (але надзея памірае апошняй, як гаворыцца 😁Проста захацелася рабіць агляды ўсіх даволі важных і значных падзей еСвету, кантактаваць з іншымі газетамі.. Ну разумееце: энтузіязм, ды й толькі)
Газета будзе падзяляцца на асобныя тэмы: палітыка, эканоміка, сацыяльная сфера, навіны ў жыцці еБеларусі і еРэспубліцы, а таксама ваенная сфера. Колькасць тэм будзе залежыць ад разнастайнасці матэрыяла і падзей ў гульне. Адпаведна, заўсёды будзе прысутнічаць змест навін і аглядаў (тэмы будуць нумеравацца), тым самым Вы зможаце ведаць, пра што іменна будзе напісана ў маёй газеце.



Пачынаем!

На сённяшні дзень змест такі:
1) Сацыяльная сфера: прэсу АЭСЕ (ЭДЭН) - у еБеларусь!
2) Эканоміка: бай-бот. Для тых, хто ня верыў у яго існаванне.



Прэсу АЭСЕ (ЭДЭН) - ў еБеларусь!
У межах маёй кангрэсійнай праграмы я пісаў, што будзе створана альтэрнатыва ангельскамоўнай версіі часопіса "The Voice of EDEN". Дык вось, не думайце, што гэтая задумка згубіцца ў цемры.. На наступным тыдні будзе праведзена размова з галоўным рэдактарам і, калі ўсё пройдзе паспяхова, ў еБеларусі будзе афіцыйнае прадстаўніцтва прэсы нашага звязу (я Вас зацікавіў, спадзяюся).



Бай-бот. Для тых, хто ня верыў у яго існаванне.

Заўвага! Дадзены агляд быў зроблены толькі ў азнакамляльных мэтах і можа быць выкарыстаны як "гайд" для пачынаючых спекулянтаў 🙂.

Сам ніколі б не падумаў, што ёсць такі інструмент, які ахоўвае еСвет ад гіперінфляцыі. На мой погляд, гэта паказвае, што ў еСвеце з эканомікаю ёсць вялікія праблемы.

"Але калі ты ў нешта ня верыш - паспрабуй сам!" - данесліся гэтыя словы да мяне. І паспрабаваў. Вынікі даволі прадказальныя, паважаныя вопытныя (і ня вельмі) гульцы!
Падзеі адбываліся ці то ўчора, ці то дзень таму ўначы 🙂

Рэкамендаваная цана ежы ку2 (у Польшчы, напрыклад):



Глядзім падаткі для імпарту ў краіне, дзе жадаем прадаваць тавары:



Формулу для таго, каб падлічыць цану, можна знайсці вось тут: http://www.erepublik.com/en/article/-1-1912563/1/20

Выстаўляем цану, якая атрымалася пасля падлікаў (я выступаю ў ролі імпарцёра):



На наступны дзень я бачыў вось такую "карціну":



Хочацца толькі дадаць, што ў асноўным гэтая праграма працуе ўначы (адносна той краіны, дзе бот знаходзіцца). Больш падрабязна пра сістэму з ботам я апублікую ў наступных аглядах.

На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!