[MoD] Баявыя загады - Дзень 2704 [00:40]

Day 2,703, 00:13 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense


Украіна пасьпяхова замацавалася на карэнных рэгіёнах Нігерыі, бальшыня якіх па-ранейшаму застаецца пад акупацыяй Уругвая, карны паветраны ўдар па якому быў зьдзейсьнены ўчора. Кіеўская хунта перадае шчырую падзяку ўсім беларускім байцам, якія дапамаглі ёй захапіць новы кавалак зямлі пад памідоры і разьлічвае на далейшую падтрымку ў бітвах з Уругваем і Бразыліяй, якая ў гэты момант галасуе за прызнаньне Ўкраіны натуральным ворагам, каб нанесьці апераджальны ўдар і не дазволіць украінцам трапіць у Паўднёвую Амэрыку.

Паўднёва-амэрыканскі кантынент, а дакладней Пэру, стаў мэтай паветранага ўдару і для заўтрашняе атакі нашых сяброў з Грузыі. Нажаль, на дадзены момант мы ня маем падпісанага MPP, але гэта ня значыць, што мы не павінны дапамагчы грузынам. Прыярытэт будзе выстаўлены.






Тлумачэньні:

- Трэніровачная бітва
- Біць толькі калі сцяна менш за 53%. У іншым выпадку лепей захаваць зброю да наступнага разу альбо біць па другіх прыярытэтах
- Важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, няма неабходнасці карыстацца энергетычнымі батончыкамі
- Вельмі важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, па неабходнасці карыстаемся энергетычнымі батончыкамі.