[MoD] Да камандзіра

Day 2,575, 02:31 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense


Шаноўны камандзір, як ты мог даведацца з артыкула Міністэрства замежных справаў, нашая краіна выйшла з альянсу LETO і зьмяніла свой статус на па-заблокавы да моманту стварэньня новых альянсаў. Перавага ў пабудове хаўрусьніцкіх стасункаў будзе надавацца на карысьць удзелу у рэгіянальных утварэньнях, дзе найгалоўную ролю, па зразумелых прычынах, стане адыгрываць наш намацнейшы сусед Польшча. Плюсы ад такой зьмены вектару разьвіцьця відавочныя: хаўрусьнікі заўжды будуць знаходзіцца ля нашых межаў, што дазволіць эфэктыўна змагацца з бальшынёй патэнцыйных ворагаў.

Зьмена геапалітычнага выбару, як і будучы выбар рэгіянальнага альянсу, ня роўнае аўтаматычнаму росту міжнароднага аўтарытэту і вайсковай моцы еБеларусі. Як паказалі апошнія прэзыдэнцкія выбары, беларусаў у гульні каля 150 актыўных чалавек, максымум лічба дасягне 200 агулам. І гэта ўсе разам, а ня толькі годныя байцы. Мы застаемся дробнай краінай е-сьвету, змаганьне якой скіраванае на банальнае выжываньне - існаваньне на мапе працяглы час, магчымасьць мець кангрэс і прымаць патрэбныя законы.



Прэамбула, спадзяюся, зразумелая. Цяпер да справы. Якія загады выстаўляць? Па-заблокавы статус значыць, што вы вольныя ставіць любы DO, калі ён не супярэчыць падпісаным краінай вайсковым пагадненьням. На гэты момант MPP мы ня маем. Спроба падпісаць пакт з Вугоршчынай скончылася нічым. Беларусь не разглядаюць як вартага змарнавых грошай хаўрусьніка. Пакуль. Адзінае, чаго просіць Міністэрства абароны, - не выстаўляць загады супраць нашых суседзяў, а дакладней супраць Польшчы, Летувы, Расеі, Вугоршчыны, Румыніі, Украіны. Натуральна, калі гэта не паўстаньне ў нашых карэнных рэгіёнах. Пачнем падпісваць MPP - пачнуць зьяўляцца іншыя загады.


Камандзір, цяпер чытай гэты зварот уважліва. Міністэрства абароны настойліва просіць усіх байцоў, атрады якіх не трапляюць у топ-3 па тыднёваму рэйтынгу, абдумаць і прыняць простае рашэньне. Патрэбных байцоў мала, непатрэбных атрадаў шмат. Калі хочаш бачыць Беларусь на мапе, то пачні зь сябе - выйдзі са старога атраду і далучыся да таго, што ўзначальвае рэйтынг. Спалучэньне словаў "вайсковая каардынацыя" ўжо даўна гучыць у Беларусі як пачатак анекдота пра брытанскіх навукоўцаў і менавіта ты ў стане зьмяніць гэтую сытуацыю, не засіраючы каштоўнымі камэнтамі кшталту "эй, през, сделай чо-нибудь!" чужыя артыкулы.



Ніхто не зьбіраецца душыць невялікія самабытныя атрады сяброў, але, будзьма шчырымі, апошнім такім атрадам была сэрбская "La Fuerza". Міністэрства абароны гатовае сплаціць грашовую кампэнсацыю ў памеры 10 голдаў за кожны выдалены атрад. Прыміце, нарэшце, адказнасьць ня толькі за сябе, але й за іншых.