[MinInfo&Cult] Інтэрв'ю з лідарамі парламенцкіх партый + Аб'ява для кангрэсмэнаў

Day 1,833, 11:27 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR

Вітаю, шаноўнае спадарства! Учора ў нашай краіне адбыліся выбары ў Кангрэс. Па выніках выбараў партыя Нацыянальны Фронт заняла 16 месцаў (40.00😵, партыя Незалежная Беларусь - 9 месцаў (21.85😵, партыя Knight Templar - 6 месцаў (14.44😵, Аграрная Партыя - 6 месцаў (14.44😵, Народная Грамада - 3 месцы (9.26😵. Мы вырашылі пагутарыць з лідарамі гэтых партый наконт працы іх партый у новым Кангрэсе. Спадары Eugene Just II, PaulFromMinsk, iProphet, Mitreiko (чакаем адказы),Mikita Semianenka адказалі на мае пытанні.

Пытанні для ўсіх былі аднолькавыя:
1. Што плануе зрабіць ваша партыя ў Кангрэсе?
2. З кім вы бачыце магчымае аб'яднанне (з якой партыяй) для атрымання большасці па вашых прапановах?
3. Што б вы пажадалі новаму Кангрэсу?

Eugene Just II, Нацыянальны Фронт
1) Пераважна не спяшацца з рашэннем, чакаць да апошняга, абмяркоўваць законы на форуме.
2) Незалежная Беларусь
3) Пажадаю быць сумленнымі, выказваць сваю пазіцыю, заўсёды быць незалежнымі ў рашэннях.

PaulFromMinsk, Незалежная Беларусь
1. змяншэнне мінімальнага заробку
2. з любымі партыямі можна весці перамовы, будзем глядзець па сітуацыі - што за прапанова, ...
3. спачатку думаць і абмяркоўваць свае ідэі, потым галасаваць

iProphet, Knight Templar
Чакаем адказ

Mitreiko, Аграрная Партыя
1. Мы выступаем за союз с Россией и против действующей власти. Отсюда вытекают наши действия (голосование по предложенным МПП и по импичменту).
2. Самая близкая партия, пожалуй, Тамплиеры. Но для большинства такой коалиции недостаточно, оппозиция должна объединиться.
3. Хочу пожелать Конгрессу не скатываться в грязь. У нас с Национальным Фронтом очевидно разные взгляды на будущее страны, но всем хотелось бы видеть Беларусь сильной и процветающей.

Mikita Semianenka, Народная Грамада
1.) Зарабіць 15 голда. Імпічнуць няправільных прэзыдэнтаў. Выдаць беларускі пашпарт Hyena Black.
2.) Канешне з НФ. Але ж, толькі пасьля сыходу са сваёй пасады ПП Eugene Just II - так званага рэгрэсара партыі, пад час кіраваньня якога, Нацыянальны Фронт згубіў значную частку супартыйцаў, нацыяналістычную накіраванасьць ды лідзіруючую пазіцыю ў прэсе.
3.) Нехай вам щастить!

Звяртаюся да новых кангрэсмэнаў. Думаю многія з вас жадаюць, каб наш Кангрэс працаваў добра і плённа. Таму, калі ласка, дашліце мне ZmicerU свае кантактныя дадзеныя ў Скайпе, каб я дадаў вас ў чат Кангрэса еБеларусі. Прашу ПП паспрыяць гэтаму. Там мы будзем абмяркоўваць законы, галасаваць. Абярэм Спікера, які будзе мадэратарам у гэтым чаціку.

Міністр інфармацыі і культуры еБеларусі
ZmicerU